Происшествия

«И в полночь ваши денежки…»

Праваахоўнікі не стамляюцца нагадваць жыхарам пра тое, што трэба быць абачлівымі і ўважлівымі ў адносінах да сваіх зберажэнняў, аднак даверлівы люд чуе іх не заўсёды.

Адна з жыхарак в. Дзятлавічы не адразу заўважыла прапажу буйной сумы грошай з уласнага дома, а калі спахапілася, то не змагла адразу назваць перыяд, у які былі ўкрадзены 15 мільёнаў рублёў. Цяпер аператыўнікі высвятляюць абставіны, пры якіх магло быць учынена злачынства. Як, зрэшты і ў выпадку з адной з жыхарак в. В.Чучавічы. Яна наогул “схавала” грошы ў кішэні курткі, якую пакінула ў сенцах, куды доступ быў свабодны…

ДВА ВЫПАДКІ СУІЦЫДУ

зарэгістраваны ў апошні летні дзень.

Рахунак з жыццём звялі 25-гадовы лунінчанін і 42-гадовая жыхарка в. Кажан-Гарадок.

АДКУЛЬ НАБЫТАК?

Праваахоўнікі высвятляюць паходжанне металічных вырабаў, якія без суправаджальных дакументаў на “КамАЗе” перавозіў вадзіцель ААТ “Палессеэлектрамаш”.

Яго сярод белага, можна сказаць, дня на вуліцы Чырвоная ў райцэнтры затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

БЯСКОНЦА СУДЗІМЫ…

І без таго дастаткова аб’ёмісты спіс судзімасцей лунінчаніна К. зноў рызыкуе папоўніцца.

Маючы ў “арсенале” за п’янства за рулём штрафы ў памеры больш як 20 мільёнаў рублёў, забарону на кіраванне транспартам на працягу 5 год і нават арышт тэрмінам на 1 год, маючы незнятую і непагашаную су-дзімасць, ён зноў трапіў у поле зроку праваахоўнікаў.

На гэты раз крымінальная справа можа закончыцца куды больш жорсткім пакараннем.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть