Каб не стаў трагічным паварот, не забудзь пра флікер пешаход!
Происшествия

Каб не стаў трагічным паварот, не забудзь пра флікер пешаход!

фликерМногія лічаць, што патрабаванне насіць святлоадбіваючыя элементы з’яўляецца капрызам Дзяржаўтаінспекцыі. Некаторыя ўпэўнены, што вадзіцель заўважыць іх у святле фар нават без флікера. У іншых жа нават днём на сумачках, вопратцы і ранцах можна бачыць святлоадбіваючыя элементы. Дык ці не супярэчым мы самі сабе? Разам з супрацоўнікамі аддзялення ДАІ РАУС на практыцы праверылі дзейснасць абодвух сцвярджэнняў.

Выехалі, калі сцямнела. Аб’езд вырашылі пачаць з цэнтральнай вуліцы ў Язвінках. За рулём — інспектар ДПС Міхаіл Бусько.

— Рэйд запланаваны ў рамках акцыі «Пешахоц», якая праводзіцца ў раёне. Таму асаблівую ўвагу сёння будзем звяртаць на людзей без флікераў, — адзначыў інспектар Аляксанцр Хартановіч.

— Аўтамабілі рухаюцца з уключаным святлом фар, значыць, самы час брацца за работу, — тлумачаць супрацоўнікі міліцыі.

— Людзі, якія іцуць па тратуары, абавязаны абазначаць сябе?

— Па правілах дарожнага руху — не. А вось, калі думаеце ісці па краю праезжай часткі, неабходна. Рэкаменцуецца гэта рабіць і пры перасячэнні дарогі. Лепш папярэцзіць, чым бачыць наступствы. Да таго ж, больш надзейнага спосабу яшчэ не прыдумалі.

Напачатку вуліцы Леніна заўважылі веласіпецыста. Мужчына зцалёк прыкметны ў цемры — на ім святлоадбіваючы жылет. Супрацоўнікі ДАІ папрасілі спыніцца. Аляксанцр трохі здзіўлены: здаецца, нічога не парушаў:

— Я — пастаянны ўцзельнік царожнага руху, таму стараюся не ігнараваць патрабаванні ДАІ. Гэта мяне вацзіцель павінен заўважыць у цемры.

Не даязджаючы да прыпыначнага пункта Яжаўкі, у цемры заўважаем мужчыну і жанчыну.

— Сілуэты лецзь прыкметныя — яны патэнцыяльныя ахвяры ДТЗ, — гаворыць Аляксанцр Хартановіч.

Спыняемся каля пешаходаў, каб пацікавіцца, дзе ж флікеры. Рэагуюць хутка: «Дык мы тут недалёка жывем!». Святлоадбіваючых элементаў няма — значыць, прыйцзецца прымяняць штрафныя санкцыі. Інспектары складаюць пратаколы на 1 базавую велічыню. Парушальнікі распісваюцца, і іх адпускаюць.

У вёсцы папярэджваць няма каго: у ціхіх завулках — ні душы. Вырашылі яшчэ раз праехаць па адной з вуліц Язвінак. На абочыне, недалёка ад магазіна, спрабавалі ўпэўнена ісці, віцаць, апошнія пакупнікі. Мужчыдны не зусім зразумелі, што ад іх наогул патрабуюць. Толькі, калі аднаго папрасілі сесці ў службовы аўтадмабіль, данеслася спалоханае:

— Ваня, ты куды?

За знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення вяскоўца змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пазней парушальніку ўручаць і квітанцыю за грэбаванне правіламі дарожнага руху. У агульнай суме такая вячэрняя прагулка абыйдзецца Івану амаль у мільён рублёў.

У раёне Сельгастэхнікі звярнулі ўвагу на жанчыну. Ужо было збіраліся спыняцца, як на ацваротным баку сумачкі заўважылі выратавальны «агеньчык».

— Усё ж сумка — не вельмі зручнае месца цля абазначэння сябе ў цемры. Верхняе адзенне куды лепш, — тлумачаць інспектары.

Мы правялі рэйд вечарам, а трэба было б яшчэ і раніцай. У той час, калі дзеці ідуць у школу, а бацькі спяшаюцца на работу, вуліцы патанаюць у святле фар аўтамабіляў. Пастаянна назіраючы такі малюнак, разумееш, што толькі ўважлівасць і павага адзін ца аднаго ўсіх удзельнікаў дарожнага руху могуць зрабіць дарогу бяспечнай.

Марны АРЭШКА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть