Происшествия

Каб пазбегнуць крадзяжу, ПРАЯВІЦЕ ПІЛЬНАСЦЬ!

Ні дня без здарэння. Сумна канстатую гэты факт, узяўшы аператыўную зводку па Брэстчыне, у прыватнасці, за 12 жніўня: на тэрыторыі вобласці абрабаваны 4 кватэры, 3 аўтамабілі. Украдзены аўтамагнітолы і дакументы, 7 веласіпедаў, грошы ў суме 700 долараў ЗША і 350 тысяч беларускіх рублёў, мабільны тэлефон…

Злачынцы могуць выбраць аб’ектам нападу любога грамадзяніна. Яшчэ раз нагадваем: ваша бяспека – у вашых руках!

Пазбегнуць кватэрнага рабавання дапамогуць нескладаныя правілы:

калі выходзіце з дома, зачыняйце вокны, форткі і балконы;

не пакідайце ключы ад кватэры пад дыванком, у паштовай скрынцы, на электрашчытку;

калі пад’езд абсталяваны дамафонам, не адчыняйце дзверы для незнаёмцаў – папрасіце іх набраць код кватэры, да гаспадароў якой прыйшлі госці;

калі тэлефануюць вам і прадстаўляюцца работнікамі службы, якую вы не выклікалі, не спяшайцеся націскаць на кнопку адкрыцця дзвярэй. Пастарайцеся ўпэўніцца, што ў пад’езд імкнецца менавіта той чалавек, кім прастаўляецца;

катэгарычна забараніце дзецям адкрываць дзверы незнаёмым людзям, як бы яны ні прасіліся ўвайсці ў кватэру.

Дома вы ці за межамі кватэры, дзверы павінны быць зачынены на замок. Кваліфікаваныя злодзеі-дамушнікі падбіраюць час, калі кватэра апусцее. Ва ўсіх выпадках пранікнення ў жыллё злачынцы перш “празваньваюць” яго, гэта значыць – тэлефануюць, націскаюць на кнопкі дамафону ці дзвярнога званка, каб упэўніцца ў адсутнасці гаспадароў. Іншы раз яны праслежваюць шлях жыхароў, каб высветліць, ці яны не збіраюцца вяртацца дамоў хутка. І зноў улічыце наступныя рэкамендацыі. Ад’язджаючы ў водпуск ці працяглую камандзіроўку, папрасіце суседзяў забіраць паштовую карэспандэнцыю – накопліваючыся ў паштовай скрыні, яна з’яўляецца сігналам да дзеяння злачынцаў. Пры страце ключоў замяніце замкі ва ўваходнай дзверы.

Паклапаціцеся і пра бяспеку свайго транспарту. Выключыце стаянку аўтамабіля ў дварах дамоў, на неасветленых участках вуліц. Выходзячы з машыны, не пакідайце яе без нагляду нават на кароткі час – адразу ўключайце сігналізацыю ці іншыя сродкі аховы. Каб не правакаваць злачынцаў, не пакідайце на бачным месцы ў аўтамабілі дакументы, каштоўныя рэчы, мабільныя тэлефоны. Магчымасць крадзяжу транспарту цалкам выключае толькі захоўванне транспарту ў гаражы, які кантралюе Дэпартамент “Ахова”! Самай пільнай увагі патрабуе і веласіпед. Не пакідайце яго без нагляду, знаходзячыся на працы ці адпачынку. Не давярайце транспартны сродак выпадковым знаёмым – кожны з тых, хто папрасіў веласіпед, можа аказацца машэннікам! Калі заходзіце ў магазін, папрасіце знаёмых паглядзець за “ровэрам” ці выкарыстайце замок. Гэта ж трэба рабіць, калі пакідаеце веласіпед у пад’ездзе ці каля яго. У выпадках, калі ўсё ж спатрэбілася экстраная дапамога супрацоўнікаў РАУС, тэлефануйце “102” (такі ж і “мабільны” нумар) ці звяртайцеся ў будынкі, на якіх размешчаны каляровыя лістоўкі з надпісам: “Тут можна тэрмінова выклікаць міліцыю”.

Ігар ГАРАПУЧЫК, старшы ўчастковы інспектар РАУС, маёр міліцыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть