Каб салют не стаў жалобным залпам
Происшествия

Каб салют не стаў жалобным залпам

Не за гарамі – Новы год, святкаванне якога не абыходзіцца без петард і феерверкаў.

Кожнаму з нас хочацца відовішчнасці, эмацыянальнага ўсплёску, але ў пагоні за спец-эфектамі многія забываюць пра бяспеку і атрымліваюць траўмы.

Купляць піратэхнічныя вырабы неабходна толькі ў спецыялізаваных магазінах (аддзелах). Згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў», павінен быць сертыфікат адпаведнасці, які пакупнік мае права патрабаваць ад прадаўца.

У свабодным продажы насель-ніцтву дапускаюцца вырабы I-III класаў небяспекі, выкарыстанне якіх не патрабуе спецыяльных ведаў і навыкаў. IV і V – адносяцца да прафесійных, на іх прымяненне патрабуецца дазвол Дзяржпрамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь.

Прыводзіць феерверкі ў дзеянне неабходна ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных умоў, інструкцыяй па іх ужыванню. Піратэхнічныя вырабы нельга насіць у кішэнях, разбіраць, спальваць у вогнішчы, падвяргаць механічным уздзеянням. Выкарыстоўваць дазваляецца на адлегласці не менш за радыус небяспечнай зоны ад людзей, жылых і грамадскіх будынкаў. Калі па-якой небудзь прычыне выраб не запусціўся, паўторна падпальваць не дазваляецца ў мэтах  бяспекі.  Яго неабходна утылізаваць паводле інструкцыі па прымяненню.

Захоўваць трэба як мага далей ад крыніц цяпла, але пазбягайце і  вільгаці. Будучы «сырымі», яны ў лепшым выпадку не спрацуюць. Катэгарычна забараняецца іх прасушка. Ні ў якім разе не дапускаецца выкарыстанне пасля заканчэння тэрміну прыдатнасці.

Каб не азмрочыць святы, адмоўцеся ад пакупкі кантрафактнага тавару.

Таццяна РАСОХА, старшы дзяржаўны інспектар Мазырскай інспекцыі Гомельскага абласнога ўпраўлення дзяржпрамнагляду.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть