Происшествия

Каб шчаслівым было падарожжа

У гэтым годзе міліцыі на транспарце спаўняецца 95 гадоў. На тэрыторыі нашага раёна, а таксама суседніх – Ганцавіцкага і Столінскага ахоўваюць бяспеку пасажырскіх і грузавых перавозак, супрацьстаяць тэрарызму, распаўсюджванню зброі, выбуховых рэчываў, боепрыпасаў і наркотыкаў на чыгуначным транспарце супрацоўнікі Лунінецкага АУСТ. Начальнік падпалкоўнік міліцыі Алег КЛЯЦКО (на здымку справа разам з начальнікам ваенізаванай аховы станцыі Лунінец Ігарам САНЮКОВІЧАМ) узначальвае калектыў з 2010 года.

Яго працоўны дзень пачынаецца не ў кабінеце, а ў дзяжурным пакоі на вакзале ў 7.40 раніцы, дзе праводзіцца інструктаж заступаючых на службу, вывучаецца аператыўная зводка.
Алег Анатольевіч расказаў, што гісторыю заснавання і развіцця транспартнай міліцыі традыцыйна звязваюць з пачаткам будаўніцтва чыгункі на тэрыторыі нашай краіны. 18 лютага 1919 быў падпісаны дэкрэт «Аб арганізацыі міжведамаснай камісіі па ахове чыгункі». Яго можна назваць першым дакументам, прынятым на шляху стварэння сістэмы аховы чыгуначнага транспарту. З часам гэтая служба пераўтварылася ў моцную структуру. Лінейнае аддзяленне міліцыі на станцыі Лунінец пачало сваю дзейнасць у 1939 годзе ў складзе Дараддзела міліцыі на Брэст-Літоўскай чыгунцы. Перагортваючы гістарычныя старонкі, позірк спыняецца на 1944-ым. У барацьбе з бандфарміраваннямі ў вёсцы Бастынь загінулі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку – А.І. Волкаў і В.А. Лычоў. Іх памяць увекавечана на мемарыяльнай дошцы, якая ўстаноўлена ў 2012 годзе на будынку АУС на транспарце ў Лунінцы. У няпросты час развалу Савецкага Саюза аддзяленнем кіраваў Леанід Фёдаравіч Шарай (1988-1994). Нягледзячы ні на што, яму ўдалося захаваць калектыў і добрыя традыцыі. Кожны з начальнікаў пакінуў свой след у гісторыі “транспартнікаў”, а іх работа заслугоўвае толькі цёплых слоў. У іх ліку – Васіль Васільевіч Семянюк, Мікалай Васільевіч Нагорны і сённяшні старшыня ветэранскай арганізацыі Віталь Іосіфавіч Рагалінскі.
– У нашым аддзяленні шмат прафесіяналаў, – працягвае размову Алег Кляцко. – Вось, напрыклад, камандзір аддзялення патрульна-паставой службы міліцыі Сяргей НАВАРЫЧ, які толькі што заступіў на службу. У нас ёсць база дадзеных, куды занесены звесткі аб грамадзянах, якія цікавяць міліцыю. Але і на прафесіяналізм супрацоўнікаў таксама разлічваем. Міліцыянер, праходзячы па саставу, павінен “сфатаграфаваць” кожнага пасажыра, умець вылічыць тых, хто патэнцыйна можа прадстаўляць пагрозу для навакольных і аб’ектаў транспарту. У Сяргея Іванавіча гэта атрымліваецца выдатна.
Вярнуўшыся ў аддзяленне, начальнік запрашае афіцэраў на рабочую нараду.
У гэты час дзяжурны афіцэр Віталь Калужа вядзе апытанне затрыманага. Як высветлілася, работнік аднаго з падраздзяленняў чыгункі ў нецвярозым стане на станцыі Малькавічы ўчыніў скандал былой жонцы, якая працуе тут начальнікам. Пры гэтым зламаў дзверы, а сам паехаў у Лунінец, каб звольніцца з работы. Цяпер скандалісту давядзецца адказаць за хуліганства, паяўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскім месцы, знявагу і пакрыць матэрыяльны ўрон за пашкоджаную маёмасць.
– Працягласць участка, які аб-слугоўвае наша аддзяленне, – 65 кіламетраў, – вяртаецца да размовы Алег Анатольевіч, – таму на месцы сядзець не даводзіцца.
Абстаноўка адносна спакойная. Хаця ў студзені ўзбу-дзілі 2 крымінальныя справы па лініі крымінальнага вышуку: за выкарыстанне несапраўднага дыплома аднаго з тэхнікумаў РФ, а таксама за крадзеж, які ўчыніла дзяўчына са Століна. Пазнаёміўшыся з мужчынай з Ганцавіч, які прыехаў на лунінецкі рынак за пакупкамі, яна “прыглядзела” за яго сумкай. Днямі ўзбудзілі кры-мінальную справу ў адносінах жыхаркі Украіны, якая ў цягніку дала хабар супрацоўніку мытнай службы. Па-ранейшаму шмат увагі надаем прафілактычнай рабоце.
Але якая можа быць прафілактыка сярод пасажыраў цягніка? Ну, п’янага грамадзяніна ўціхамірыць, вырашыць якую-небудзь канфліктную сітуацыю. Аб сіс-тэмнай рабоце казаць цяжка, бо кантынгент аб’ектаў прафілактыкі пастаянна мяняецца.
А хіба сам факт прысутнасці міліцыянераў у цягніку не дысцыплінуе грамадзян, з’яўляючыся такім чынам адным з фактараў прафілактыкі? Бачачы ў дарозе пастаянную ўвагу людзей у форме, далёка не кожны патэнцыяльны правапарушальнік рызыкне ажыццяўляць задуманае. Ну і, вядома, калі грамадзянам ёсць да каго звярнуцца ў выпадку ўзнік-нення якой-небудзь канфліктнай сітуацыі, яны адчуваюць сябе больш упэўнена.
Сёння пытанням комплекснай прафілактыкі надаем асаблівую ўвагу. Вядзем растлумачальную работу: бо транспарт – гэта крыніца павышанай небяспекі, у тым ліку для падлеткаў, якіх да чыгункі цягне, як магнітам. І не кожны з іх задумваецца, што неасцярожныя паводзіны пагражаюць цяжкімі наступствамі. Таму вялікі пласт у прафілактыцы адведзены рабоце з моладдзю. Рэгулярна праводзім сустрэчы са школьнікамі, якім супрацоўнікі транспартнай міліцыі тлумачаць, наколькі небяспечна гуляць на пуцях, расказваюць пра канчатковыя вынікі іх “дзіцячых забаў”. Ну і, вядома, праводзім работу з бацькамі. Тых, хто не разумее слоў, ва ўстаноўленым законам парадку прыцягваем да адказнасці.
Цяпер асабліва востра стаіць праблема рабаванняў і крадзяжоў сотавых тэлефонаў як у пасажырскіх цягніках, так і на вакзалах. У мэтах прафілактыкі распрацаваны і актыўна распаўсюдж-ваюцца памяткі аб мерах па прадухіленню крадзяжоў, – людзі павінны ведаць, як зберагчы сябе і сваю маёмасць ад пасягальніцтваў. Пастаянна з улікам бягучай аператыўнай абстаноўкі перапрацоўваем тэксты аб’яў на вакзалах, у пасажырскіх цягніках, электрычках. Папярэджваючы дробнае правапарушэнне або злачынства, аберагаем людзей ад учынення імі і ў дачыненні да іх больш цяжкіх злачынстваў. У гэтым, мабыць, і складаецца сэнс прафілактыкі. Наперадзе нас чакаюць важная па-літычная падзея – выбары, чэмпіянат свету па хакею ў Мінску і многія іншыя. Прыкладзем усе намаганні, каб яны прайшлі ў спакойнай абстаноўцы.
Калектыў у нас невялікі, у штаце – 19 чалавек. Працуем у цеснай узаемасувязі з РАУС, падатковай, мытнай і пагранічнай службамі. Але часцей за ўсё праводзім рэйды сумесна з ваенізаванай аховай станцыі Лунінец, якую ўзначальвае Ігар Санюковіч.
Віншую калег і ветэранаў са святам. Работа ў транспартнай міліцыі ніколі не была лёгкай. Асабовы састаў днём і ноччу нясе сваю службу на вакзалах, станцыях, забяспечваючы законнасць, грамадскі парадак, бяспеку грамадзян, захаванасць грузаў. Знамянальную дату супрацоўнікі аддзялення сустракаюць у напружаным рытме працы і з дакладным разуменнем пастаўленых задач. Жадаю ўсім поспехаў у службе!
Няхай у вашых дамах пануюць любоў, мір і спакой. Здароўя, дабрабыту, шчасця вам і вашым сем’ям!

 

– Працягласць участка, які аб-слугоўвае наша аддзяленне, – 65 кіламетраў, – вяртаецца да размовы Алег Анатольевіч, – таму на месцы сядзець не даводзіцца.
Абстаноўка адносна спакой-
ная. Хаця ў студзені ўзбу-дзілі 2 крымінальныя справы па лініі крымінальнага вышуку: за выкарыстанне несапраўднага дыплома аднаго з тэхнікумаў РФ, а таксама за крадзеж, які ўчыніла дзяў-
чына са Століна. Пазнаёміўшы
ся з мужчынай з Ганцавіч, які
прыехаў на лунінецкі рынак за пакупкамі, яна “прыглядзела” за яго сумкай. Днямі ўзбудзілі кры-мінальную справу ў адносінах жыхаркі Украіны, якая ў цягніку дала хабар супрацоўніку мытнай службы. Па-ранейшаму шмат увагі надаем прафілактычнай рабоце.
Але якая можа быць прафілактыка сярод пасажыраў цягніка? Ну, п’янага грамадзяніна ўціхамірыць, вырашыць якую-небудзь канфліктную сітуацыю. Аб сіс-тэмнай рабоце казаць цяжка, бо кантынгент аб’ектаў прафілактыкі пастаянна мяняецца.
А хіба сам факт прысутнасці міліцыянераў у цягніку не дысцыплінуе грамадзян, з’яўляючыся такім чынам адным з фактараў прафілактыкі? Бачачы ў дарозе пастаянную ўвагу людзей у форме, далёка не кожны патэнцыяльны правапарушальнік рызыкне ажыццяўляць задуманае. Ну і, вядома, калі грамадзянам ёсць да каго звярнуцца ў выпадку ўзнік-нення якой-небудзь канфліктнай сітуацыі, яны адчуваюць сябе больш упэўнена.
Сёння пытанням комплекснай прафілактыкі надаем асаблівую ўвагу. Вядзем растлумачальную работу: бо транспарт – гэта крыніца павышанай небяспекі, у тым ліку для падлеткаў, якіх да чыгункі цягне, як магнітам. І не кожны з іх задумваецца, што неасцярожныя паводзіны пагражаюць цяжкімі наступствамі. Таму вялікі пласт у прафілактыцы адведзены рабоце з моладдзю. Рэгулярна праводзім сустрэчы са школьнікамі, якім супрацоўнікі транспартнай міліцыі тлумачаць, наколькі небяспечна гуляць на пуцях, расказваюць пра канчатковыя вынікі іх “дзіцячых забаў”. Ну і, вядома, праводзім работу з бацькамі. Тых, хто не разумее слоў, ва ўстаноўленым законам парадку прыцягваем да адказнасці.
Цяпер асабліва востра стаіць праблема рабаванняў і крадзяжоў сотавых тэлефонаў як у пасажырскіх цягніках, так і на вакзалах. У мэтах прафілактыкі распрацаваны і актыўна распаўсюдж-ваюцца памяткі аб мерах па прадухіленню крадзяжоў, – людзі павінны ведаць, як зберагчы сябе і сваю маёмасць ад пасягальніцтваў. Пастаянна з улікам бягучай аператыўнай абстаноўкі перапрацоўваем тэксты аб’яў на вакзалах, у пасажырскіх цягніках, электрычках. Папярэджваючы дробнае правапарушэнне або злачынства, аберагаем людзей ад учынення імі і ў дачыненні да іх больш цяжкіх злачынстваў. У гэтым, мабыць, і складаецца сэнс прафілактыкі. Наперадзе нас чакаюць важная па-літычная падзея – выбары, чэмпіянат свету па хакею ў Мінску і многія іншыя. Прыкладзем усе намаганні, каб яны прайшлі ў спакойнай абстаноўцы.
Калектыў у нас невялікі, у штаце – 19 чалавек. Працуем у цеснай узаемасувязі з РАУС, падатковай, мытнай і пагранічнай службамі. Але часцей за ўсё праводзім рэйды сумесна з ваенізаванай аховай станцыі Лунінец, якую ўзначальвае Ігар Санюковіч.
Віншую калег і ветэранаў са святам. Работа ў транспартнай міліцыі ніколі не была лёгкай. Асабовы састаў днём і ноччу нясе сваю службу на вакзалах, станцыях, забяспечваючы законнасць, грамадскі парадак, бяспеку грамадзян, захаванасць грузаў. Знамянальную дату супрацоўнікі аддзялення сустракаюць у напружаным рытме працы і з дакладным разуменнем пастаўленых задач. Жадаю ўсім поспехаў у службе!
Няхай у вашых дамах пануюць любоў, мір і спакой. Здароўя, дабрабыту, шчасця вам і вашым сем’ям!

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть