Происшествия

КАНТРАБАНДА да заказчыка НЕ ДАЙШЛА

Работнікі фінансавай міліцыі сумесна са спецыялістамі КДК Брэсцкай вобласці і пагранічнікамі знайшлі тавар, кошт якога па папярэдніх звестках складае больш як 400 мільёнаў рублёў.
9 буйнагабарытных сумак з мужчынскімі і жаночымі курткамі-пухавікамі і дзіцячым адзеннем знаходзіліся каля аднаго з прыватных дамоў у Маларыцкім раёне. Адсутнічалі якія-небудзь дакументы, што пацвярджаюць легальнасць набыцця тавараў і іх перамяшчэння на тэрыторыю Беларусі. Гаспадары дома і суседзі сваю прыналежнасць да знаходкі не прызналі. Паколькі правоў уласнасці на тавар ніхто не заявіў, спецыялісты дзяржкантролю рыхтуюць адпаведныя матэрыялы ў суд, які можа прыняць рашэнне аб накіраванні ў даход дзяржавы.
Віктар ВАСІЛЕЎСКІ, галоўны спецыяліст КДК Брэсцкай вобласці.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть