Происшествия

Крок цаной у жыццё

Акцыю “Стоп – няправільны крок!” правялі супрацоўнікі Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце.
З пачатку года на тэрыторыі абслугоўвання Брэсцкага АУСТ зарэгістравана 8 няшчасных выпадкаў. У выніку 8 чалавек загінулі і 1 траўміраваны. У адным з выпадкаў гэта быў суіцыд. Адбыліся 2 дарожна-транспартныя здарэнні на чыгуначных пераездах, у адным з іх загінуў вадзіцель.
– На жаль, прычынамі пераважнай большасці трагедый на чыгунцы стала людская бестурботнасць, – падкрэсліў інспектар прафілактыкі ААПП Брэсцкага АУСТ Віталь Яскевіч. – Гэта – невыкананне грамадзянамі правілаў асабістай бяспекі пры пераходзе чыгуначных пуцей, знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама парушэнне вадзіцелямі правілаў праезду пераездаў. Таму ёсць неабходнасць у чарговы раз нагадаць і нашым жыхарам, і гасцям Брэстчыны аб правілах паводзін на чыгунцы.
Удзельнікі акцыі падзяліліся на групы і раз’ехаліся па вакзалах: Брэст-Цэнтральны, Брэст-Усходні, Брэст-Паўночны, а таксама па месцах, дзе адзначаецца найбольшая колькасць пасажыраў. Яны выяўлялі тых, хто забыў пра неабходнасць быць уважлівымі і пільнымі паблізу чыгуначных пуцей. Але мэтай было не пакараць парушальнікаў, а нагадаць і растлумачыць. Супрацоўнікі АУСТ, члены «БРСМ» раздавалі лістоўкі з правіламі паводзін на чыгунцы, папярэджвалі, што неабдуманы крок можа каштаваць жыцця.
Ірына БЛАХІНА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть