Происшествия

КРЫМІНАЛЬНЫ ПОПЫТ НА КАЛЯРОВЫЯ МЕТАЛЫ

У пачатку лютага невядомы злачынца сарваў замок з уваходных дзвярэй мантажнага вагончыка на тэрыторыі РУВП “Граніт”, украў 100 метраў меднага кабелю і набор гаечных ключоў на агульную суму больш як 1 мільён рублёў.

Крадзяжы каляровых металаў і іншай маёмасці з будуючыхся аб’ектаў сёлета сталі рэгістравацца часцей. Прычына – халатнасць аховы і недастатковы кантроль за нясеннем службы з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый.

Злачынцы квапяцца не толькі на каляровыя металы, іншы раз дзеля нажывы яны пранікаюць і ў гандлёвыя кропкі. Так, у ноч з 10 на 11 лютага невядомыя ўчынілі крадзеж прадуктаў харчавання і грошай з магазіна райспажыўтаварыства ў Чэрабасава. Прычына – слабая тэхнічная ўмацаванасць. Нячыстыя на руку грамадзяне карыстаюцца адсутнасцю або прастатой адключэння аўтаномнай сігналізацыі, недастатковай асветленасцю, адсутнасцю аховы. Акрамя гэтага, кіраўнікі не заўсёды выкарыстоўваюць магчымасці падраздзяленняў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

РАУС сканцэнтруе асаблівую ўвагу на рэйдавых праверках і, калі на аб’ектах будаўніцтва і гандлю будуць выяўлены парушэнні пры захаванасці матэрыяльных каштоўнасцей, адсутнасць вартаўнікоў на рабочым месцы або знаходжанне апошніх у нецвярозым стане, кіраўнікі будуць прыцягвацца да дысцыплінарнай або адміністрацыйнай адказнасці.

Віталь РЫЛАЧ, намеснік начальніка ААПП РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть