Происшествия

ЛЕПШАЯ ДОБРААХВОТНАЯ ДРУЖЫНА

Прааналізавана работа добраахвотных дружын Лунінецкага вузла Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Падтрымліваць правапарадак дапамагаюць больш як 60 дружыннікаў, якія ў асноўнай дзейнасці працуюць на станцыі Лунінец, у лакаматыўным дэпо і дыстанцыі пуці. Лідзіруючую пазіцыю займаюць добраахвотнікі дыстанцыі і іх камандзір Віктар Койка. Лепшым дружыннікам названы Леанід Канапацкі, з дапамогай якога затрыманы 4 правапарушальнікі. Ён жа прымаў удзел у 4 рэйдах і суправаджаў 5 цягнікоў.
НЕЗАКОННАЯ ЗБРОЯ
Праводзімыя ў верасні аператыўна-прафілактычныя спецыяльныя мерапрыемствы “Арсенал” аказаліся выніковымі.
Супрацоўнікі Лунінецкага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце разам з калегамі з РАУС канфіскавалі ў жыхара вёскі Баравікі паляўнічую зброю, якую мужчына незаконна захоўваў у сваім доме. Усяго на абслугоўваемай тэрыторыі (Лунінецкі, Столінскі і Ганцавіцкі раёны) выяўлены 3 факты незарэгістраванай паляўнічай зброі і патронаў для яе.
Уладзіслаў ГЛУХАЎ, інспектар Баранавіцкага АУС на транспарце.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть