Происшествия

«Магніт» прыцягвае…

магнитДва планшэты і фотаапарат зніклі з вітрыны магазіна ў гандлёвым цэнтры “Магніт”.

Як расказаў следчы раённага аддзела Следчага камітэта Іван Вароніч, двое жыхароў Пінска прыехалі ў Лунінец да свайго знаёмага, але не засталі яго дома, таму вырашылі зрабіць экскурсію па горадзе. Іх увагу прыцягнуў новы гандлёвы цэнтр, у прыватнасці, магазін па рэалізацыі оргтэхнікі. Скарыстаўшыся момантам, пінчанін адчыніў вітрыну і запіхнуў пад куртку планшэты і фотаапарат. Са “здабычай” яны на цягніку прыбылі ў Пінск, дзе без асаблівых складанасцей “рэалізавалі” ўкрадзенае, а грошы патрацілі.

На наступны дзень супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лунінецкага РАУС затрымалі падазраваемага ва ўчыненні крадзяжу непрацуючага, раней не судзімага пінчаніна 1974 года нараджэння. Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.

Віну сваю падазраваемы прызнаў, але гэта не вызваляе ад пакарання, якое вынясе суд.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть