Происшествия

Малыш начаваў… у лесе

лес3На мінулым тыдні каля вёскі Лядзец Столінскага раёна падчас збору грыбоў згубіўся 10-гадовы хлопчык.

Як расказала маці, у лес яны адправіліся разам з бацькам. Каля 19 гадзін вечара мужчына заўважыў, што дзіцяці няма. Пасля безвы-ніковых пошукаў, праз тры гадзіны звярнуліся ў міліцыю. Яўгена Пачко, вучня 4 класа мясцовай школы, знайшлі раніцай наступнага дня – усю ноч ён правёў у лесе. У пошуках былі задзейнічаны больш як 50 супрацоўнікаў РАУС, 16 пагранічнікаў, 9 супрацоўнікаў РАНС і 9 добраахвотных памочнікаў.

Аказваецца, калі хлопчык зразумеў, што згубіўся, застаўся на месцы, лёг пад вялікае дрэва і заснуў. Калі прачнуўся, пачуў галасы і пачаў на іх адгукацца. Урачы агледзелі “прапажу”, стан хлопчыка задавальняючы.

Каб паход у лес не стаў трагедыяй, выконвайце простыя правілы асцярожнасці:

– скажыце родным, куды ідзеце;
– у кішэні трымайце запалкі, нож і гадзіннік (з яго дапамогай можна арыентавацца як па компасу);
– апранайцеся ярка, пажадана, каб прысутнічалі святлоадбіваючыя элементы;
– не заходзьце далёка ад знаёмага маршруту, не “зрэзвайце вуглы” асабліва ў балоцістых мясцінах;
– не злоўжывайце спіртнымі напіткамі;
– калі бярэце з сабой дзяцей, яны не павінны выходзіць з поля зроку ні на хвіліну.

Калі згубіўся ваш родны – паведаміце пра гэта ў міліцыю. Нярэдка самастойныя пошукі ні да чаго не прыводзяць.

Калі згубіліся вы: не панікуйце, спыніцеся і падумайце, адкуль прыйшлі, прыслухайцеся. Выйсці да людзей дапамагаюць розныя гукі – працуючы трактар (чуваць за 3-4 кіламетры), брэх сабакі (2-3 кіламетры), праходзячы цягнік (да 10 кіламетраў). Калі вы дакладна ведаеце, што вас будуць шукаць – заставайцеся на месцы, развядзіце касцёр, спявайце песні. Падаваць сігналы можна ўдарамі палкі па дрэву.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть