Происшествия

“МАСТАЦТВА”, ЯКОЕ ПРЫВЯЛО ДА ПАКАРАННЯ

У пачатку верасня гараджане, якія раніцай спяшаліся на работу, былі прыкра ўражаны жудаснымі “графіці”, якія красаваліся на многіх будынках ледзь не па ўсяму гораду. Нацысцкая свастыка, крыжы і незразумелыя абрэвіятуры ярка- сіняй фарбай былі выведзены на стаматалагічнай паліклініцы, дамах №№ 167а і 165 па вуліцы Чырвоная і №9 – па вуліцы 50 год Кастрычніка, ЗАГСе і некаторых іншых будынках, агароджы вакол СШ №4. Справядлівасці дзеля варта сказаць, што аўтографы невядомых вулічных мастакоў перыядычна паяўляліся ў горадзе і раней, але гэтыя ўражвалі сваёй нахабнасцю, якая быццам кідала выклік праваахоўнікам: паспрабуй – знайдзі! 
Яно і сапраўды, выявіць парушальнікаў у такіх выпадках дастаткова складана. Чорную справу сваю яны, як правіла, робяць пад покрывам ночы, па зразумелых прычынах стараючыся пазбегнуць чужых вачэй. Сведкі адсутнічаюць, зачэпак асаблівых таксама няма. А таму супрацоўнікі РАУС у адказ на шматлікія заявы дасылаюць адказы, пераконваючыя, што “выявіць вінаватых не ўяўляецца магчымасці, а таму расследаванне па справе спыняецца…”. 
Між тым, такая сітуацыя проста на руку злачынцам і аніяк не можа задаволіць абураных гараджан, якія церпяць ад, прабачце, паскудства нахабнікаў. Але на гэты раз выклік быў прыняты. Не будзем раскрываць тонкасці следства і захады супрацоўнікаў РАУС, якія дапамаглі ўстанавіць аўтараў роспісу. Імі аказаліся двое маладых гараджан – бетоншчык ПМК-7 Сталярчук М. і навучэнец по-літэхнічнага каледжа Аляшкевіч І. Гісторыя аказалася да банальнага крыўднай.
Двое вялікаўзроставых дзецюкоў пасля падагрэву спіртным шукалі прымянення ўласнай “вынаходлівасці”. Адзін з іх раптам успомніў, што пасля рамонту аўтамабіля дома застаўся балончык з ярка-сіняй фарбай. Яны не паленаваліся вярнуцца за прыстасаваннем і, дачакаўшыся надзейнай цемры, прыступілі да справы. Гулялі па горадзе доўга, а таму закончылі “роспіс” недзе а трэцяй гадзіне ночы. Пасля гэтага Аляшкевіч, вяртаючыся дадому, выкінуў “рэчдок” у прыбіральні СШ №4. 
Вядома ж, “мастакі” не чакалі, што праваахоўнікі так хутка выйдуць на іх след, а таму ні ў ходзе папярэдняга следства, ні потым у судзе так і не змаглі супрацьстаяць неабвержным фактам, якія поўнасцю даказвалі віноўнасць. Як высветлілася, многія з дзіўных абрэвіятур не маглі растлумачыць і самі іх аўтары. Хаця некаторыя расшыфроўваліся адносна проста: “Футбольны Клуб “Дынама” Брэст”, “Футбольны Клуб Пінская “Хваля”…
Ды толькі параўнаўча бяскрыўднымі былі далёка не ўсе самапальныя адлюстраванні: некаторыя з іх напрамую ўслаўлялі Гітлера і яго прыспешнікаў. Як аказалася, адзін з “графіцістаў” цікавіўся інфармацыяй пра неанацысцкія арганізацыі, якой удосталь у сацыяльных сетках сусветнага павуціння. Кантраляваць жа, чаму аддае перавагу сын, се-дзячы ў Інтэрнэце, не было прынята ні ў адной з сем’яў ні раней, ні тым больш зараз, калі вялікаўзроставыя нашчадкі поўнасцю выйшлі з-пад апекі дарослых.
Наколькі шчырым было раскайванне ў судзе, пакажа час. Ды і вартавыя закона не маюць намеру адразу прымяняць да аступіў-шыхся грамадзян строгае пакаранне. Менавіта таму штраф у памеры 300 000 рублёў, якім у адміністрацыйным парадку пакараны Аляшкевіч, і  500 000 рублёў – Сталярчук, некаму падасца вельмі мяккім. Але ж магчымасць яшчэ раз асэнсаваць усё адбыўшаеся і ніколі больш не паўтараць падобных памылак павінна быць у любога чалавека. Галоўнае, каб ён здолеў у поўнай меры скарыстацца ёю. 
Разам, трэба заўважыць, што суд далёка не заўсёды бывае гуманным у падобных выпадках. Асабліва да тых, хто сістэматычным парушэннем грамадскага парадку рызыкнуў аднесці сябе да катэгорыі людзей, схільных да рэцыдыву. Злосным хуліганам зарэкамендаваў сябе жыхар Мікашэвіч Сапронаў А. Раней ён быў судзімы за крадзеж, махлярства і хуліганства. У чарговы раз вырашыў даказаць перад сужыцелькай сваю мужчынскую “грунтоўнасць” вельмі арыгінальным спосабам – у адну са сту-дзеньскіх начэй ператрушчыў 28 пралётаў бетанаванай агароджы вакол мікашэвіцкай СШ №2. Адначасова нагой разбіў шкло ў адным з прыватных аўтамабіляў, прыпаркаваных на неахоўваемай стаянцы на вуліцы Маладзёжная. І гэта – маючы незнятую і непагашаную судзімасць.
Нягледзячы на тое, што абвінавачваемы адразу ж пастараўся кампенсаваць прычынены ўрон і школе, і часткова – аўтаўладальніку, была ўзбуджана крымінальная справа. Суд палічыў за лепшае на некаторы час узяць пад строгі кантроль няўрымслівага разбуральніка, прысудзіўшы яму 2 гады абмежавання волі.
Ідучы на падобныя парушэнні, зламыснікі, вядома ж, спадзяюцца на беспакаранасць. Аднак іх веру ва ўласную недасягальнасць для закона разбураюць праваахоўнікі, пацвярджаючы тым самым агульнавядомую ісціну пра славутую вяровачку, якая колькі ні ўецца, а канец мае. 
Васіль БЕЛЬСКІ, старшыня суда.
Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Интересно знать, что за надпись "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ" студенту в Минске дали полтора года тюрьмы

    Так что это, со свастикой, символично

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть