Происшествия

Месячнік бяспекі

абвясціў у красавіку РАНС.
Асноўнай прычынай гібелі і траўматызму людзей пры надзвычайных сітуацыях з’яўляецца агонь. На тэрыторыі раёна ў першыя тры месяцы года адбылося 19 пажараў (30 – у 2012-ым). Матэрыяльны ўрон склаў больш як 432 мільёны рублёў.

Загінулі 8 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Знішчаны 2 аб’екты будаўніцтва, яшчэ 16 – пашкоджаны. Выратавана 41 пабудова і матэрыяльных каштоўнасцей на суму 2 мільярды 770 мільёнаў рублёў. Лідзіруе ў спісе ахвяр мужчынскае насельніцтва – каля 90%. Для ўсіх загінуўшых характэрна агульная бяда – п’янства.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях папярэджвае – будзьце асцярожныя пры спальванні смецця, сухой расліннасці ў веснавы перыяд. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть