Происшествия

МЕСЯЧНІК БЯСПЕКІ

Менавіта ў кастрычніку праводзяцца арганізацыйныя і практычныя мерапрыемствы, актуальныя пры пераходзе на ацяпляльны сезон.

Асаблівая ўвага надаецца супрацьпажарнаму стану жылых дамоў, інтэрнатаў, адміністрацыйных будынкаў, падвалаў, гарышчаў, тэхнічных памяшканняў, а таксама падрыхтаванасці людзей да эвакуацыі.

Нагадваем, што асноўнымі прычынамі пажараў з’яўляюцца няспраўнасць пячнога ацяплення, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў і электрапрыбораў, няспраўнасць электраправодкі, а таксама бытавое п’янства і курэнне ў ложку.

Захоўвайце правілы пажарнай бяспекі, своечасова ўхіляйце крыніцы патэнцыяльнай небяспекі.

Генадзь КУЛЕШ, старшы інспектар РАНС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть