«Мой Единственный Надежный Товарищ»
Происшествия

«Мой Единственный Надежный Товарищ»

Так бывалыя міліцыянеры нярэдка жартам расшыфроўваюць слова “мент”. Сказаць шчыра, было б выдатна, калі б менавіта такім выказваннем характарызавалі сваё стаўленне да прадстаўнікоў гэтай прафесіі ўсе землякі і не толькі. Спадзяемся, што так яно ёсць на самай справе, бо атмасфера, якая панавала ў Дзень міліцыі ў зале гарадскога Дома культуры, сведчыла, што сабраліся тут людзі, якім ёсць за што сказаць “дзякуй”. Асаблівую ўрачыстасць падзеі надавала прыгожая дата: менавіта ў гэты дзень праваахоўнае ведамства святкавала 100-гадовы юбілей.

У фае ўсіх прысутных сустракала фотавыстава. Каля яе можна было стаць сведкам цёплых сустрэч былых  саслужыўцаў, якія пасля шчырых абдымкаў разам разглядалі шматлікія фотаздымкі. Чорна-белыя і каляровыя, яны сімвалізавалі сабой часцей трывожныя, чым спакойныя, будні лунінецкай міліцыі.

Само мерапрыемства адкрылася дэманстрацыяй невялікага відэафільма пра раённы аддзел унутраных спраў, а на працягу дзвюх з паловай гадзін (менавіта столькі доўжылася ўрачыстасць) на экране адзін за другім мяняліся слайды – сведчанне падзей, якія сталі старонкамі цяпер ужо 100-гадовай гісторыі.

Па традыцыі з віншавальнымі словамі да сабраўшыхся звярнуліся прадстаўнікі ўлады – старшыні: райвыканкама – Аляксандр Пачко і райсавета – Віктар Рафаловіч. Найбольш заслужаным супрацоўнікам РАУС яны ўручылі Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты. Не шкадавалі добрых слоў пракурор раёна Аляксандр Карлюк і галоўны ўрач Святлана Хлебус, старшыня суда Міхаіл Дзенісовіч і начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Андрэй Лукашэвіч, начальнік РАНС Эдуард Санюковіч і начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Аляксандр Сімкін. Ганаровыя граматы Мікашэвіц-кага гарвыканкама ўручыла яго старшыня Галіна Сыцэвіч.

Узнагародамі самага рознага ўзроўню былі адзначаны многія супрацоўнікі РАУС. Аднак найбольш трапяткой нотай стала паведамленне пра ўзнагаро-джанне юбілейным медалём “100 год беларускай мі-ліцыі” Мікалая Гарадзецкага і Сяргея Ходзіна (пасмяротна). Медаль з рук начальніка РАУС Юрыя Лемяшэўскага прынялі жонка Людміла Гарадзецкая і бацька Мікалай Ходзін.

Яшчэ адной кранаючай старонкай стала выступленне выхаванцаў прававых класаў СШ №4 г. Лунінца і СШ №2 г. Мікашэвічы. Адчувалася, што ўжо сёння ўчынкі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія мараць звязаць сваю будучыню з юрыспрудэнцыяй, безумоўна падпарадкоўваюцца яго Вялікасці Закону, а форма абавязвае быць не толькі падцягнутымі і прыгожымі, але і з’яўляцца бясспрэчным прыкладам для равеснікаў. Спецыяльна да свята напісала песню з прызнаннем у любові да кадэта юная спявачка Анжаліка Пахолак. Зачароўвалі мастацтвам дзіцячыя калектывы “Абіссаль”, “Мірыданс” і “Планета дзяцінства”. Пранікнёныя песні дарылі работнікі ўстаноў культуры, самадзейныя спевакі, сярод якіх асабліва вы-дзялялася трыа Валерыя, Веранікі і Віталя Пракаповічаў: у складзе невялікага сямейнага калектыву – ветэран органаў унутраных спраў і сённяшнія яго супрацоўнікі. Словам, свята атрымалася. І гэта стала найлепшым падарункам для ўсіх, каго яно сабрала.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть