Происшествия

“МОЙ ЛЁС – МАЯ РАБОТА”

Характар сапраўднага міліцыянера фарміруецца з умення хутка прыняць правільнае рашэнне, прымяніць нестандартную форму мышлення і ў патрэбны час адгукнуцца на заклік аб дапамозе. Менавіта за гэтыя якасці начальнік экспертна-крыміналістычнага адззялення РАУС Іван Іванавіч ТУПЕКА атрымаў Грамату Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. 

Жыццё і школьныя гады супрацоўніка прайшлі ў вёсцы Малыя Чучавічы, адкуль ён адправіўся на тэрміновую службу ў далёкі Чалябінск. Пасля дэмабілізацыі Іван Іванавіч прыйшоў у Лунінецкі аддзел унутраных спраў. Вучобу па спецыяльнасці “аператыўна-вышуковая дзейнасць” праваахоўнік праходзіў у Вышэйшай школе міліцыі, куды паступіў у 1984 годзе. Пасля яе заканчэння прапанавалі часовую пасаду старшага эксперта-крыміналіста. Паступова работа “не надоўга” зацягнула ў бурлівы кругаварот складанасцей і праблем. Доўгі час у штат ЭКА ўваходзіў толькі адзін супрацоўнік. Гэта цяпер “камандзе” з 4-х чалавек дапамагаюць новыя камп’ютэры і фотакамеры. А тады нязменнымі памочнікамі заставаліся плёначны фотаапарат, мікраскоп ды друкавальная машынка. Аднак з часам прыходзіў вопыт, які па крупіцах набываўся ў практычнай рабоце. І свой першы выезд на здарэнне Іван Іванавіч памятае па сённяшні дзень, адзначаючы: такія непазбежныя сустрэчы з чалавечым горам кожны раз накладваюцца на памяць чорнымі адмецінамі, лекаў ад якіх пакуль не знайшлі. Можа таму і баяцца многія ўладкоўвацца ў аддзяленне ЭКА, хаця вакантнае месца чакае свайго “героя”. Радуе, што аднаго яно знайшло вельмі даўно і, спадзяемся, яшчэ няхутка страціць! 



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть