Мовай лічбаў
У Камітэце дзяржаўнага контролю Брэсцкай вобласці падвялі вынікі па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб за 9 месяцаў 2014 года.
За тэты час паступіла 536 пісьмовых зваротаў, што на 15,1 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд летась. Кіраўніцтва правяло 33 “Прамыя тэлефонныя лініі”, на якія дазваніліся 31 чалавек. На 33 выязныя прыёмы звярнуліся 149 грамадзян, чые пытанні знаходзяцца на кантролі да канчатковага рашэння ці прыняцця адпаведных мер.
Найбольшую колькасць зваротаў у КДК накіравалі жыхары Брэста, Пінска і Баранавіч. Што датычыць рэгіёнаў, то тут у “лідарах” — насельніцтва Івацэвіцкага, Пінскага, Баранавіцкага, Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў. Часцей людзі скардзіліся на праблемы ў дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, ЖКГ і добраўпарадкавання, датычылі жыллёвых пытанняў, грамадзянска-прававых адносін, а таксама працы і заробкаў. Яны складаюць 76,4 працэнта ад агульнай колькасці зваротаў.
За справаздачны перыяд праведзена 23 праверкі. 31 асоба на пасадзе і 6 — юрыдычных прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на агульную суму 39 мільёнаў 425 тысяч рублёў, да дысцыплінарнай — 40 чалавек, узбуджана 7 крымінальных спраў.
Міхаіл ЛЯПЕШКА,
начальнік аддзела экспертна-прававой работы
і зваротаў грамадзян КДК Брэсцкай вобласці