Происшествия

«МЫ РАССТАЕМСЯ, МЫ СЕГОДНЯ РАССТАЕМСЯ…»

Такім быў урачысты і крыху сумны акорд, які прагучаў у адрас маёра міліцыі Аляксандра АНДРЭЮКА ад удзельнікаў ансамбля народнай песні «Вандроўнікі”.

У Дварэцкім ЦСДК было многалюдна, у асноўным – супрацоўнікі РАУС. Усе яны прыйшлі павіншаваць свайго калегу з выхадам на заслужаны адпачынак. Аляксандр Рыгоравіч – адзіны на Брэстчыне ўчастковы, які на адным участку адпрацаваў 24 гады, а агульны стаж мае 29 год.

Вітаючы віноўніка ўрачастасці, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч падкрэсліў, што такіх «Аніськіных” у нас мала. Яго бездакорнай службай можна толькі ганарыцца. Участковы зрабіў шмат карыснага для жыхароў Дварэцкага сельсавета, а яго вопыт і веды і надалей будуць запатрабаваны. Васіль Міхайлавіч уручыў герою мерапрыемства Ганаровую грамату райвыканкама.

Начальнік РАУС Уладзімір Рыбак выказаў словы ўдзячнасці ад кіраўніцтва абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў і сябе асабіста. «Прафесіянал, сапраўдны мужчына, чалавек, які ведае патрэбы людзей і заўсёды прыходзіць на дапамогу”, – так ахарактарызаваў падначаленага Уладзімір Уладзіміравіч.

Цёплыя словы адрасавалі ўчастковаму старшыні: сельсавета – Аляксандр Віднікевіч, ветэранскай арганізацыі – Мікалай Мігель, а таксама в.а. старшыні СВК «Дварэцкі” Анатоль Кіндрук і начальнік аддзялення ДАІ Сяргей Канапацкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть