Происшествия

На ўзмацненне барацьбы з негатыўнай з’явай

Аналіз крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі Лунінеччыны па выніках 2013 года сведчыць аб тэндэнцыі росту колькасці зарэгістраваных карупцыйных злачынстваў. У 2011-ым іх учынена 3, 2012-ым – 10, 2013-ым – 34. Аб мерах, накіраваных на папярэджанне гэтых праяў, каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў у барацьбе з карупцыяй, спыненні і выяўленні фактаў парушэння адпаведнага заканадаўства расказвае пракурор раёна Аляксандр КАРЛЮК:
– Адна з самых вострых і, мабыць, самых небяспечных праблем практычна кожнай развіваючайся краіны – карупцыя. Гэта паняцце не толькі крымінальнага права, але і правапарушэнні рознага віду – ад дысцыплінарных да крымінальных. Намаганні пракуратуры, у першую чаргу, сканцэнтраваны на прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў і папярэджанні карумпіраванасці ва ўсіх сферах грамадства.
Толькі за мінулы год па крымінальных справах адпаведнай накіраванасці матэрыяльны ўрон склаў 35,5 мільёна рублёў, але ў працэсе расследавання ўся сума кампенсавана ў поўным памеры. Накладзены арышт на маёмасць на суму 15 мільёнаў рублёў. Да злачынстваў мелі дачыненне 17 чалавек, у тым ліку 4 – асобы на пасадах, звязаных з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
– Часцей рэгіструюцца злачынствы, звязаныя з хабарніцтвам і крадзяжом шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У нашым раёне таксама?
– У мінулым годзе выяўлена 30 злачынстваў звязаных з хабарніцтвам, што складае 88 працэнтаў ад агульнай колькасці зарэгістраваных карупцыйных злачынстваў, яшчэ 4 – крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Найбольш карупцыйнай сферай дзейнасці ў раёне з’яўляецца будаўніцтва, дзе выяўлена 4 факты атрымання хабару службовай асобай за спрыяльнае вырашэнне пытанняў пры падпісанні дакументаў па выкананні будаўні-ча-мантажных работ на гасцініцы ў Лунінцы. У гэтым годзе таксама выяўлены 5 фактаў перадачы хабару спецыялісту ўпраўлення капітальнага будаўніцтва і адзін факт спробы крадзяжу ім жа матэрыяльных каштоўнасцей, якія належаць КУШВП ЖКГ «Лунінецкая ЖКГ».
Летась узбуджана 5 крымінальных спраў па частцы 2 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару) у дачыненні да інжынера тэхнагляду КУП «ЛунінецрайУКС», які, з’яўляючыся службовай асобай, упаўнаважанай на выкананне юрыдычна значных дзеянняў, атрымаў ад падкантрольных яму службовых асоб матэрыяльнае ўзнагароджанне на агульную суму звыш 13 мільёнаў рублёў. Згодна з прыгаворам суда бліжэйшыя 3,5 года яму давядзецца правесці ў месцах пазбаўлення волі.
Загадчык раённага аддзялення аддзела агульных экспертыз Брэсцкага абласнога ўпраўлення судмедэкспертыз за работу ў выхадныя дні атрымліваў незаконныя грашовыя ўзнагароджанні. На працягу 2011-2012 гадоў ён прыняў ад 14 жыхароў раёна без малога 17 мільёнаў рублёў. Па выніках разгляду крымінальнай справы, суд падтрымаў пазіцыю пракуратуры і прызнаў загадчыка віноўным ва ўчыненні шэрагу карупцыйных злачынстваў. Яму назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 4 гады з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя гэтага, задаволены іск пракурора аб спагнанні з віноўнага 15 мільёнаў рублёў неабгрунтавана атрыманых сродкаў.
– Ці можна сказаць, што асноўныя прынцыпы, на якіх грунтуецца барацьба з карупцыяй, – законнасць, справядлівасць, роўнасць перад законам, непазбежнасць адказнасці – вытрымліваюцца?
– Гэта так, але неабходна канстатаваць, што існуючы патэнцыял задзейнічаны не ў поўную меру. Праваахоўнымі органамі ў асноўным выяўляюцца менш небяспечныя карупцыйныя злачынствы. Аналіз канкрэтных дадзеных па асобах і эпізодах паказвае, што колькасць рэальна выяўленых фактаў карупцыйных злачынстваў і карупцыянераў значна меншая. Так, сёлета выяўлена 16 карупцыйных злачынстваў, якія ўчынілі 7 асоб.
– Аб чым сведчыць наглядная дзейнасць?
– На жаль, не заўсёды кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна на належным узроўні вырашаюць пастаўленыя перад імі задачы па супрацьдзеянню карупцыі, як гэта прадугле-джана артыкулам 27 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй”. Па выніках праведзеных праверак выканання названага заканадаўства ў іх адрас унесена 6 прадстаўленняў аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, 4 службовыя асобы афіцыйна папярэджаны, яшчэ 7 прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Акрамя таго, па патрабаванню пракуратуры дзве службовыя асобы панеслі матэрыяльную адказнасць і кампенсавалі ўрон, прычынены ў выніку парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства. Выяўлены шэраг недахопаў і парушэнняў у рэалізацыі мер, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй, фармальны падыход да правядзення запланаваных практычных мера-прыемстваў, накіраваных на папярэджанне, выяўленне і ліквідацыю праяў карупцыі ў працоўных калектывах, што з’яўляецца недапушчальным і стварае перадумовы для ўчынення злачынстваў і правапарушэнняў.
Не ўсюды ў вызначаны тэрмін заснаваны камісіі па супрацьдзеянню карупцыі. 7 кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 23.9 КоАП Рэспублікі Беларусь за непрадстаўленне фізічнай асобай дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў выпадках, прадугледжанымі заканадаўчымі актамі…
Дэстабілізуючае ўздзеянне карупцыйных праяў на сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы і грамадства, а таксама яе негатыўны ўплыў на фарміраванне асобы дыктуюць неабходнасць узмацніць барацьбу з гэтай негатыўнай сацыяльнай з’явай на пастаяннай, комплекснай і належнай інфармацыйна-аналітычнай аснове.
Запісала
Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть