Происшествия

На камбайн – “пад градусам”

У перыяд уборачнай кампаніі быў актывізаваны пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства ў аграпрамысловым комплексе.
Праверкі паказалі, што стан працоўнай дысцыпліны ў сельскагаспадарчых арганізацыях не заўсёды знаходзіцца на належным узроўні. Так, устаноўлены факты кіравання камбайнамі “Джон-Дзір” і “КЗС-10” работнікамі адной з гаспадарак раёна ў стане алкагольнага ап’янення. У шэрагу прадпрыемстваў збожжаўборачная тэхніка не была гатова да работ у вызначаны час з-за несвоечасовасці правядзення яе рамонту. Дапускалася захоўванне сабранага ўраджаю збожжавых культур пад адкрытым небам. На жаль, кіраўнікі не заўсёды надаюць дастаткова ўвагі ўхіленню парушэнняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Так, у СВК “Азярніца” пажарныя шчыты на тэрыторыі зернесклада не ўкамплектаваны неабходным інвентаром, у самім памяшканні электрычныя лямпачкі эксплуатаваліся без ахоўных плафонаў, а ў непасрэднай блізкасці ад сцяны захоўваліся згаральныя матэрыялы. На складзе ў другім СВК маланкаабаронныя прылады знаходзіліся ў няспраўным стане.
Як вынік – два пажары ў СВК “Азярніца” і “Лунінскі”.
Праверкай выяўлены парушэнні заканадаўства аб працы непаўналетніх. У прыватнасці – прыцягненне да работ у выхадныя дні работнікаў, якім не споўнілася 18 год. Не ўсюды прытрымліваюцца патрабаванняў Дырэктывы №1 у частцы выканання палажэнняў, што датычаць тэхнікі бяспекі і аховы працы, тэхналагічных нормаў вытворчасці, працоўнай і выканаўчай дысцыпліны.
Па-ранейшаму работнікі асобных СВК не забяспечваюцца сродкамі індывідуальнай абароны, не наладжаны кантроль за нашэннем выдадзенага спецадзення.
Па выніках праверак выканання заканадаўства ў ходзе ўборачнай кампаніі пракурорам унесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў.
Вераніка ПАЛЯЙЧУК, памочнік пракурора.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть