Происшествия

На прафілактыку п’янства і сямейна-бытавых канфліктаў

пьянствонакіраваны мерапрыемствы, што праводзяць у гэтыя дні супрацоўнікі РАУС.
Аналізуючы сітуацыю вынікаў аператыўна-вышуковай дзейнасці, старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Мікалай Ліхтар адзначыў, што на тэрыторыі раёна за прычыненне цяжкіх цялесных пакалечанняў сёлета ўзбуджана 10 кры-мінальных спраў (летась – 3). Часта прычынай сямейна-бытавых канфліктаў з’яўляецца злоўжыванне спіртнымі напіткамі. У 2013-ым канфіскавана і знішчана 2737 літраў самагону і брагі, 135 – спіртаўтрымліваючай вадкасці. Да прымусовага лячэння ад алкагалізму ў ЛПП асуджана 27 чалавек (у 2012-ым – 17). За распіццё спіртных напіткаў і паяўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 2050 грамадзян.
На думку праваахоўнікаў, даступнасць і кругласутачны продаж алкаголю, рэалізацыя спіртных напіткаў падчас правядзення масавых мерапрыемстваў спрыяюць учыненню злачынстваў.
Паважаныя жыхары горада і раёна, калі вам вядома аб супрацьпраўных фактах, вырабе і продажу самагону і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, паведаміце ананімна ў РАУС па тэлефонах: 102, 2-27-42, 2-32-56, або ў УУС Брэсцкага аблвыканкама – 8-(0162)-45-62-15.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть