Происшествия

На службу ў РАУС

ровдНа конкурснай аснове ажыццяўляецца адбор кандыдатаў з ліку грамадзянскай моладзі на службу ў органы ўнутраных спраў.

На пасады малодшага начальніцкага саставу запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 25 год, якія маюць сярэднюю, сярэднюю спецыяльную адукацыю. На пасады сярэдняга начальніцкага саставу – маладыя людзі ва ўзросце да 25 год з любой вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай (юрыдычнай) адукацыяй.

У РАУС будуць рады бачыць тых, хто па сваіх асабістых, маральных якасцях і стану здароўя здольны выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў. Не прайшоўшыя тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах таксама маюць шанс стаць супрацоўнікам міліцыі.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на адрас: г. Лунінец, вул. Чырвонаармейская, 4, каб. № 27. Тэлефоны для даведак: 2-21-83, мабільныя 715-55-05, 358-80-34 (велком).



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть