Происшествия
НА СЛУЖБУ – У РАУС
Лунінецкі РАУС на конкурснай аснове ажыццяўляе набор кандыдатаў з ліку грамадзянскай моладзі на службу ў органах унутраных спраў.
На пасады малодшага кіруючага саставу запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 25 год. Патрабаванні – сярэдняя ці сярэдняя спецыяльная адукацыя, у тым ліку – не прайшоўшыя тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах.
На пасады сярэдняга кіруючага саставу запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 25 год. Патрабаванні – любая вышэйшая ці сярэдняя спецыяльная (юрыдычная) адукацыя, у тым ліку – не прайшоўшыя тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах. Афіцэры запасу, асобы, якія праходзілі службу ва ўнутраных войсках МУС, прымаюцца на службу ў міліцыю без праходжання першапачатковай падрыхтоўкі ва ўстановах адукацыі МУС.
За падрабязнай інфармацыяй звяртацца на адрас: г. Лунінец, вул. Чырвона- армейская, 4, каб. №№22,27. Тэлефоны: 2-21-83; 2-10-93; маб. 674-82-50, 715-55-05, 358-80-34 (velcom) у рабочыя дні.