Происшествия

НА ВАРЦЕ СПРАВЯДЛІВАСЦІ

За 9 месяцаў года ў КДК вобасці паступіла 675 пісьмовых зваротаў. Удвая менш стала паўторных скаргаў.

У ходзе 47 “прамых ліній” пра свае праблемы змаглі расказаць 115 чалавек. На выязных прыёмах супрацоўнікаў КДК пабывалі 163 грамадзяніны.

У выніку праведзеных па зваротах праверак вернута эканамічных санкцый на суму больш як 10 мільёнаў рублёў. 24 асобы на пасадах і 6 юрыдычных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай, а 43 – да дысцыплінарнай адказнасці. Узбуджана 3 крымінальныя справы.

Х Х Х

Больш як на 20 працэнтаў зменшылася колькасць скаргаў і ў Пінскі МКДК. Аднак павялічылася колькасць незадаволеных работай прадпрыемстваў і арганізацый, патрабуюць вырашэння некаторыя пытанні працы і заработнай платы, прававыя, жыллёвыя і іншыя праблемы.

У параўнанні з мінулым годам павялічылася і колькасць прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці асоб на пасадах: такіх 7 і 1 юрыдычная асоба. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 12 чалавек, узбуджана 1 крымінальная справа.

Па-ранейшаму карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў рэгіёна “тэлефон даверу”. Колькасць тэлефанаванняў павялічылася на 61 працэнт. Нагадваем, што пры звароце ў КДК з дапамогай “тэлефона даверу” 35-95-60 трэба называць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, дамашні адрас, нумар тэлефона, а пры неабходнасці – месца работы. У супраціўным выпадку зварот будзе прызнаны ананімным і можа застацца без разгляду.

Калі ж правілы захоўваюцца, супрацоўнікі КДК заўсёды прыходзяць на дапамогу чалавеку. Так, па выніках тэлефанавання з Лунінецкага раёна прыцягнуты да адказнасці вінаватыя ў нявыплаце заработнай платы ў адным з СВК.

 

ВАЛЮТНЫЯ АПЕРАЦЫІ – ПАД СТРОГІМ КАНТРОЛЕМ

Адной з функцый Камітэта з’яўляецца кантроль за паступленнем у Рэспубліку Беларусь экспартнай валютнай выручкі, пастаўкай па імпарту тавараў і паслуг, выкарыстаннем валюты.

Нягледзячы на тое, што за парушэнні ў гэтай сферы прадугледжаны строгія меры адказнасці, у ходзе праверак выяўлены факты непаступлення ва ўстаноўленыя тэрміны грашовых сродкаў ад экспарту і аплачаных тавараў па імпарту. 15 суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці такім чынам нанеслі ўрон на суму ў 26,2 мільёна расійскіх рублёў, 1,5 мільёна долараў ЗША і 32,4 мільёна еўра. У выніку вінаватыя пакараны штрафамі, якія склалі 2 мільёны расійскіх рублёў, 85,5 тысячы долараў ЗША і 40,9 тысячы еўра. 19 асоб на пасадзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Разам з тым, сёлета на Брэстчыне назіраецца рост знешняй дэбіторскай запазычанасці суб’ектаў гаспадарання: з пачатку года яна павялічылася ў 2,5 раза. Зараз КДК праводзіць праверку прадпрыемства, якому тры расійскія фірмы запазычылі больш як 625 мільёнаў расійскіх рублёў (прыкладна 21 мільён долараў ЗША). Магчымасць вяртання доўгу міфічная. У той жа час само прадпрыемства мае прыкладна такую ж запазычанасць перад банкам па выплаце крэдытаў. Ацэнку дзеянняў адказных асоб дадуць праваахоўныя органы.

 

РАЗМОВА ПРА АКТУАЛЬНАЕ

У Пінскім МКДК адбылася нарада , на якой абмяркоўвалася стварэнне і выкарыстанне арганізацыямі спажыўкааперацыі стабілізацыйных фондаў прадукцыі раслінаводства ў міжсезонны перыяд 2011-2012 года.

Кааператары павінны не толькі забяспечыць закладку бульбы і плодаагародніннай прадукцыі ва ўстаноўленых аб’ёмах, але і паклапаціцца пра належныя ўмовы захоўвання. Улічваючы тое, што сёлета беларуская бульба не карыстаецца павышаным попытам, трэба асабліва звярнуць увагу на яе захоўванне, каб дачакацца бальш удалага часу для рэалізацыі. На гэта асаблівую ўвагу звярнуў старшыня Пінскага МКДК Лявонцій Сярэдзіч.

Вялася на нарадзе гаворка і аб навядзенні парадку ў сетках рознічнага гандлю сістэмы спажыўкааперацыі, а таксама пастаяннай наяўнасці ў магазінах прадукцыі раслінаводства айчыннай вытворчасці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть