На заканадаўчым узроўні
Происшествия

На заканадаўчым узроўні

госконтрольНа заканадаўчым узроўні замацаваны парадак выплаты заработнай платы ў нашай краіне.

Гэта прадугледжана Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта №29 ад 26.07.1999 г. “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленню працоўных адносін, умацаванню працоўнай і выканаўчай дысцыпліны”, Указам Прэзідэнта №483 ад 27.11.1995 г. “Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы”, Постановай Савета Міністраў №604 ад 15.05.2007 г. “Аб заключэнні кантрактаў з кіраўнікамі дзяржаўных арганізацый” і шэрагам іншых нарматыўна-прававых актаў.

У ходзе планавых праверак спецыялісты Пінскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю ў абавязковым парадку звяртаюць увагу на своечасовасць і паўнату выплаты заробкаў. У адпаведнасці з артыкулам 73 Працоўнага кодэкса РБ яна павінна рабіцца рэгулярна ў дні, вызначаныя калектыўным дагаворам, а пры супадзенні тэрмінаў выплаты з выхаднымі ці дзяржаўнымі святамі — напярэдадні іх. А артыкул 80 названага дакумента абавязвае наймальнікаў штомесяц выдаваць усім работнікам разліковы лісток з указанием складаючых частак зарплаты за адпаведны перыяд, памераў утрыманняў і агульнай сумы для выдачы.

Заканадаўствам таксама прадугледжана безумоўнае захаванне наймальнікамі парадку і тэрмінаў выплаты сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску, дапамог (па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах, догляду за дзіцём).

За невыкананне гэтых абавязкаў работнікаў могуць прыцягнуць да трох відаў адказнасці: дысцыплінарнай, матэрыяльнай і адміністрацыйнай. Так, па частцы 1 артыкула 9.19 КоАП за парушэнні наймальнікам ці яго ўпаўнаважанай асобай парадкаў і выплаты заработнай платы прадугледжаны штраф у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да 100. Таксама па пунктах 1-2 артыкула 47 Працоўнага кодэкса РБ кіраў-ніка могуць звольніць за затрымку зарплаты і (ці) дапамог не толькі ўсяму калектыву, але і асобным работнікам.

Па выніках праверак за 10 месяцаў 2014 года да адміністрацынай адказнасці прыцягнуты 7 кіраўнікоў.

Дзмітрый БАЗАКОЎСКІ,
галоўны спецыяліст Пінскага МКДК



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть