Происшествия

На захаванне бяспекі

Да канца жніўня на тэрыторыі, абслугоўваемай Лунінецкім АУС на транспарце, праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.
Яго мэта – захаванне асабістай і маёмаснай бяспекі пасажыраў і членаў брыгад у цягніках, выяўленне і недапушчэнне правапарушэнняў у чыгуначным транспарце.
Калі адпраўляецеся ў паездку, будзьце ўважлівымі, каб не трапіць у спіс ахвяр злачынства. Не пакідайце рэчы без нагляду і не давярайце іх незнаёмцам. Дакументы, грошы, мабільныя тэлефоны і іншыя каштоўныя рэчы заўсёды трымайце пры сабе. Буйнагабарытныя – перавозьце пад сядзеннем або на багажных паліцах. Засцерагайцеся грамадзян, якія прапануюць распіць спіртныя напіткі.
Калі ў адносінах да вас учынена злачынства, або вы сталі сведкам супрацьпраўных дзеянняў ці знайшлі падазроныя прадметы, паведаміце пра гэта ў транспартную міліцыю па тэл. 3-42-04 або 102.
Віталь РЫЛАЧ, в.а. начальніка Лунінецкага АУСТ.

 

Да 5 верасня ў раёне праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў пад назвай
“УВАГА – ДЗЕЦІ!”
Наперадзе новы навучальны год! Аналіз аварыйнасці сведчыць, што менавіта ў гэты перыяд павялічваецца колькасць аварый з удзелам дзяцей. З пачатку года на тэрыторыі Лунінеччыны такіх зарэгістравана тры. У выніку 2 дзетак атрымалі траўмы, 1 – загінуў.
Асноўнымі прычынамі з’яўляюцца парушэнні: правілаў перавозкі дзяцей-пасажыраў; пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы; раптоўнае з’яўленне на дарозе з-за перашкоды; гульня непадалёк ад праезнай часткі.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў у апошнія дні лета і першы тыдзень верасня кіраваць транспартным сродкам з УКЛЮЧАНЫМ БЛІЖНІМ СВЯТЛОМ ФАР.
Паважаныя дарослыя! Часцей нагадвайце дзецям правілы бяспечных паводзін на дарозе.
Андрэй КАНАПАЦКІ, в.а. начальніка аддзялення ДАІ РАУС.

 

АД ПАМЫЛКІ ДА ТРАГЕДЫІ – АДЗІН КРОК
За 7 месяцаў года на аб’ектах чыгуначнага транспарту краіны адбылося 52 трагічныя выпадкі, у якіх 32 чалавекі загінулі, 20 траўміраваны.
Нагадваем, што забараняецца пераходзіць чыгуначныя пуці адразу пасля праходу цягніка, не ўпэўніўшыся ў адсутнасці сустрэчнага. Нельга пакідаць дзяцей без нагляду, а таксама падлазіць пад вагоны, пералазіць праз аўташчэпкі, пераходзіць пуці ва неўстаноўленых месцах.
За парушэнне правілаў бяспекі руху на чыгуначным транспарце прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь, за знаходжанне або праход грамадзян па чыгуначных пуцях ва неўстаноўленым месцы пагражае штраф да 2-ух базавых велічынь. Калі падобныя парушэнні ўчыняюцца паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання, то памер штрафу павялічваецца ў некалькі разоў.
Адміністрацыя станцыі Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть