Происшествия
“НАША СЛУЖБА И ОПАСНА, И ТРУДНА…”
Словы гэтай песні добра вядомы ім – ветэранам органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Рэспублікі Беларусь.
Асабовы састаў супрацоўнікаў АУС на транспарце традыцыйна сабраўся для віншавання тых, на каго раўняюцца. Інспектар па справах непаўналетніх Віталь Калужа падзякаваў Мікалаю НАГОРНАМУ, Генадзю МАСНЕВУ і Леаніду ШАРАЮ за доўгую, адданую службу і той бясцэнны вопыт, які з ахвотай перадаюць новаму пакаленню. Што прыемна, свята аказалася двайным – менавіта 10 лістапада дні нара-джэнняў адзначалі начальнік лінейнага пункта ст. Мікашэвічы Андрэй Гнедзька і старшы інспектар групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Святлана Бабіч. Ушанавалі памяць міліцыянераў, якія не дажлі да нашых дзён, усклалі кветкі да магіл. Тых, хто не здолеў прыйсці на мерапрыемства, наведалі дома, дапамаглі сельгаспрадукцыяй.