Нават злодзея затрымаць
Происшествия

Нават злодзея затрымаць

IMG_1019Нават злодзея затрымаць могуць лунінчанкі, стаўшы сведкамі злачынства.

У іх ліку Тамара Чыжык. Яна звярнула ўвагу на знешнасць мужчыны, вельмі падобнага па прыкметах на таго, што вышукваўся за крадзяжы маёмасці. Жанчына прасачыла за яго дзеяннямі і ўбачыла, як той на вуліцы пераапрануўся ў куртку, выкрадзеную з гандлёвай залы магазіна. Тамара Аляксееўна не стала чакаць, пакуль прыбудзе нарад міліцыі, а самастойна затрымала злачынцу, якому цяпер давядзецца адбываць пакаранне за крадзеж, учынены паўторна.

Алена Малахава стала сведкай учынення крадзяжу з кіёска групай непаўналетніх. Яна неадкладна паведаміла пра гэта ў праваахоўныя органы. Па прыбыцці супрацоўнікаў РАУС жанчына ўказала прыкметы злачынцаў, а пасля іх затрымання аказала актыўнае садзейнічанне следству.

Ларыса Пятровіч працуе настаўніцай. Завітаўшы ў гандлёвы павільён паблізу чыгуначнага вакзала, ёй падаліся падазронымі паводзіны аднаго з наведвальнікаў. Аб гэтым яна паведаміла прадаўцу, які праз некаторы час выявіў крадзеж выручкі. Падчас асабістага вышуку апазнала апошняга ў адным з вагонаў цягніка. 27 лютага ў адносінах да затрыманага вынесены абвінавачваемы прыгавор.

Напярэдадні Дня жанчын начальнік Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваў лунінчанак за ўдзел у выяўленні, выкрыцці і затрыманні асоб, якія ўчынілі злачынства. Аляксандр Аляксандравіч аб’явіў жанчынам падзяку і адзначыў, што вельмі прыемна, калі такія людзі знаходзяцца побач з намі. Загадам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёра юстыцыі У.П. Шаева гераіням мерапрыемства ўручана грашовае заахвочванне.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть