Происшествия

“НЕ МАЕМ МАГЧЫМАСЦІ не толькі атрымаць раённую газету, але і паслухаць раённае радыё…”

Любоў Афанасьеўна КАВАЛЕВІЧ, ветэран працы,
старшая па дому №8 па вул. Савецкая ў Лунінцы:


У першым выпадку прычына, спадзяемся, часовая, – з кастрычніка мінулага года ідзе капітальнага рамонта нашага дома. Восем месяцаў выпрабоўваючы нечалавечыя пакуты, дзясятаму закажам, каб людзі не згаджаліся на капітальны рамонт без прадастаўлення на гэты тэрмін падменнага жылля. Але чарговае дзеянне перапоўніла чашу цярпення, таму і вырашылі звярнуцца ў рэдакцыю “ЛН”. 

На мінулым тыдні ў пад’ездах правялі праводку. Дзе б вы думалі яе завяршылі? У прыхожых. Радыёпрыёмнік цяпер можна прымацаваць толькі на вешалцы. Разеткі ўстанавілі пад самай столлю. У адной з кватэр, дзе гаспадыня адсутнічала, – проста пасярэдзіне дзверы. Каб дацягнуцца для рэгуліроўкі моцнасці гуку ці выключэння радыё, напрыклад, пры навальніцы, трэба станавіцца на табурэтку. Уявіце, наколькі небяспечны такія “практыкаванні” пенсіянерам, якія пераважаюць у доме!

Радыёпрыёмнік – традыцыйны атрыбут нашых кухняў, дзе маем магчымасць слухаць перадачы ў час прыгатавання і ўжывання ежы. “Навінка” рамонтнікаў для нас непрыймальнае. Магчыма, яны так няўдала пажартавалі, забыўшыся, што цяпер не 1 красавіка, а 1 чэрвеня?


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть