Происшествия

Не «насячы» штрафаў

Адным з традыцыйных сімвалаў навагодніх святаў з’яўляецца ёлка. Але натхнёныя святочным настроем грамадзяне часам забываюць, што яна — не проста ўпрыгожванне, а натуральны прыродны аб ект, парадок нарыхтоўкі якога строга рэгламентаваны заканадаўствам.

Парушэнне гэтага па­радку цягне не толькі накладанне штрафу, але і канфіскацыю, і абавязак пакрыць прычынены навакольнаму асяроддзю ўрон.

Артыкул 43 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь устанаўлівае, што нарыхтоўка драўніны, жывіцы, іншых рэсурсаў пабочнага лесакарыстання дапускаецца на падставе лесасечнага білета, ордэра і (або) ляснога білета. Яны выдаюцца юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарку. За незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконную высеч­ку, або пашкоджанне дрэў і хмызнякоў прадугледжаны адміністрацыйны штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 200, а на юрыдычную асобу — ад 50 да 300 база­вых велічынь. Акрамя таго, за кожнае высечанае навагодняе дрэва дыяметрам да 12 сантыметраў вінаватыя павінны будуць кампенсаваць урон, прычынены навакольнаму асяроддзю, у па­меры ад 0,1 да 0,2 базавай велічыні, а таксама кошт самога дрэва пры немагчымасці яго канфіскацыі — 1 базавую велічыню.

Пры гэтым неза конна здабытая драўніна або іншая лясная прадукцыя падлягае канфіскацыі і перадачы юрыдычнай асобе (лясгасу), а пры немагчымасці канфіскацы і кошт такой прадукцыі пакрываецца вінаватымі асобамі.

Варта таксама звярнуць увагу, што, у адпаведнасці з артыкулам 40 Закона Рэспублікі Беларусь № 278-3 “Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках” ад 14.08. 2007 г., для перавозкі грузаў таварнага характару афармляецца таварна-транспартная накладная (ТТН). Згодна з абзацам 3 п. 22 Правілаў аўтамабільных перавозак грузаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 970 ад 30.06.2008 г., перавозчык не павінен прымаць груз, калі не аформлена ТТН. Невыкананне дадзенага патрабавання прыводзіць да адказнасці па частцы 4 арт. 12.17 КоАП Рэспублікі Беларусь і штра­фу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў паме­ры да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, а таксама выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, выканання работ, аказання паслуг, або без канфіскацыі.

елка

Такім чынам, жаданне зарабіць у перыяд навагодніх святаў і ігнараванне нормаў дзеючага заканадаўства можа ўдарыць па кішэні і, не­сумненна, азмрочыць перадсвяточны на­строй.

Вераніка ПАЛЯЙЧУК, памочнік пракурора



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть