“Не пакідайце дзяцей адных”
Происшествия

“Не пакідайце дзяцей адных”

непакидайтеАкцыя пад такой назвай прайшла на Лунінеччыне з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці перад летнімі канікуламі да праблемы гібелі дзяцей на пажарах.
Ва ўсіх навучальных установах раёна праведзены агульнашкольныя сходы. Асноўны акцэнт зроблены на прафілактычныя мерапрыемствы. Завяршальным этапам акцыі стала сустрэча з начальнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалаем Арашкевічам у СШ №4 г. Лунінца. Ён праінфармаваў бацькоў аб сітуацыі з пажарамі на тэрыторыі раёна, нагадаў аб бяспечным знаходжанні дзяцей дома, аб забароне гульняў з запалкамі і запальнічкамі. Начальнік РАНС адзначыў, што неабходна зрабіць усё магчымае для таго, каб малышы давяралі бацькам, не баяліся сказаць, нават калі што-небудзь учынілі. Выратавальнікі звярнулі ўвагу і на тое, што дарослым варта азірнуцца навокал: напэўна, побач жывуць нядобранадзейныя сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці. Трэба сачыць, чым заняты нашчадкі, і спыняць усе небяспечныя гульні.
У двары СШ №4 прайшла выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання. Яе ўдзельнікі змаглі навучыцца карыстацца вогнетушыцелем, правільна дзейнічаць у выпадку пажару.
Генадзь КУЛЕШ, старшы інспектар Лунінецкага РАНС.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть