Происшествия

Не пакідайце дзяцей без кантролю!

У спякотныя дні кожны імкнецца бліжэй да вадаёма. І не важна, марскі гэта пляж ці невялікая сажалка на дачы, заўсёды трэба памятаць аб простых правілах паводзін на вадзе. Таму што галоўнай прычынай няшчасных выпадкаў на вадзе з’яўляецца адсутнасць культуры бяспекі.
За першае паўгоддзе 2014 года ў Беларусі на вадаёмах загінулі 15 дзяцей (за аналагічны перыяд мінулага года –14). Умовы надвор’я спрыялі гібелі з 20 па 27 ліпеня пяці дзяцей, чацвёра з іх патанулі на Брэстчыне.
Адной з асноўных прычын гібелі непаўналетніх застаецца неналежны кантроль бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, за дзецьмі, за іх правядзеннем вольнага часу, гульнямі. Часта на вадаёмах, якія не прыстасаваны для адпачынку, а таксама, у месцах, дзе ўстаноўлены забараняльныя знакі, можна бачыць як дарослых, так і маленькіх грамадзян.
Каб пазбегнуць трагедый, неабходна прытрымлівацца элементарных правілаў:
1. Купацца трэба толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах; небяспечна скакаць або ныраць у ваду ў невядомым месцы – можна стукнуцца галавой аб грунт, корч і г.д., зламаць шыйныя пазванкі, страціць прытомнасць і загінуць;
2. Нельга ўваходзіць у ваду п’яным. Алкаголь блакі-руе нармальную дзейнасць галаўнога мозга.
3. У вадзе варта знаходзіцца не больш за 10-15 хвілін. Пры пераахалоджванні цела могуць узнікнуць сутаргі.
4. Вельмі асцярожна плавайце на надзіманых матрацах і цацках.
5. Не выкарыстоўвайце вяслярныя і маторныя плаўсродкі, водныя веласіпеды і матацыклы ў зонах пляжаў, у грамадскіх месцах купання пры адсутнасці буйковай агароджы пляжнай зоны і ў межах яе.
Асаблівай увагі патрабуюць дзеці. Не пакідайце каля вады малышоў. Яны могуць спатыкнуцца, зваліцца, захлынуцца вадой або трапіць у яму. Не спускайце з іх вачэй, незалежна ад таго ўмеюць ці не ўмеюць яны плаваць. Не рызыкуйце, адпускаючы дзіця купацца без суправаджэння дарослага, які добра плавае.
Каб адпачынак прыносіў толькі радасць і дарыў добрыя эмоцыі, не грэбуйце правіламі бяспечных паводзін на вадзе.
Вераніка ПАЛЯЙЧУК, памочнік пракурора раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть