Происшествия

НЕ ПАЛІЦЕ, БРАТКІ…

Такое папярэджанне позна рабіць тым, хто, выпальваючы
мінулагоднюю траву, знішчыў сядзібу на хутары Вышні каля Бастыні. У агні
згарэлі дом, гаспадарчыя пабудовы і ўся маёмасць.

А жыхар в. Вулька 2 пасля сваркі з жонкай сам падпаліў
дом, папярэдне адкрыўшы вентыль газавага балона. Трагедыі ўдалося пазбегнуць, а
вось рамонта дома – наўрад.

ЧАГО НЕ ХАПАЛА ДЗЯЎЧЫНЦЫ?

Курткі, дарагога мабільнага тэлефона з зарадным
прыстасваннем і некаторых іншых немудрагелістых рэчаў. Менавіта іх вучаніца
Дварэцкай СШ употайкі вынесла з дома сваёй аднавяскоўкі, падабраўшы ключы да
ўваходных дзвярэй. Пятнаццацігадовую зладзюжку своечасова затрымалі
праваахоўнікі, і цяпер яе чакае справядлівая расплата за ўчыненае.

НЕ ПАКІДАЙЦЕ БЕЗ НАГЛЯДУ РЭЧЫ!

Міма іх не пройдуць нячыстыя на руку людзі. Цяпер гэта
добра разумее адзін з жыхароў Вулькі 1. За хлявом ён пакінуў на ноч трактарны
культыватар. Раніцой ад прыстасавання і сляда не засталося.

Шукаюць міліцыянеры і прапаўшыя веласіпеды жыхароў
Міжлесся і Кажан-Гарадка, электраінструменты жыхара в. Дварэц і ўладальніка
дачнага ўчастка ў в. Яжаўкі, магнітолы і некаторыя іншыя рэчы, украдзеныя з
аўтамабіляў на неахоўваемых стаянках у Лунінцы.

А вось матацыкл, які знік з гаража ў аднаго з жыхароў
Мікашэвіч удалося знайсці па “гарачых слядах”. 
“Пакатацца” на ім вырашылі трое дзесяцікласнікаў мясцовай СШ №1.

КРАДЗЕЖ ПАД СТРАХАМ СМЕРЦІ

Яго ўчынілі невядомыя, зняўшы з лініі электраперадач ва
ўрочышчы Ражышча амаль 4, 5 кіламетра проваду, які належаў раёну электрасетак.
Крымінальная справа ўзбуджана, але пакуль невядомы нават дакладны кошт
украдзенага. Па папярэдніх прыкідках ён перабольшвае 7 мільёнаў рублёў.

“ПАЛЯВАННЕ” НА ДЭЗЕРТЫРАЎ

Праваахоўнікі ўшчыльную зацікавіліся, чаму ўхіліліся ад
ваенных збораў двое жыхароў раёна, а яшчэ больш – чаму пазбягаюць тэрміновай
воінскай службы трое жыхароў Кажан-Гарадка, Дзятлавіч і г. Мікашэвічы. Па
закону за гэта ім пагражае крымінальная адказнасць, якая можа “выліцца” ў
рэальнае пазбаўленне волі тэрмінам да 2 год.

“СОТНЯ”, АЛЕ НЕСАПРАЎДНАЯ

Касір ЦБУ 119 філіяла 121 ААТ “Беларусбанк” засумнявалася
ў сапраўднасці 100-доларавай купюры, якую на беларускія рублі спрабаваў
абмяняць жыхар Лунінца. І недарма. Зараз праваахоўнікі высвятляюць паходжанне
фальшыўкі.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть