Не размінуліся грузавік і «Міцубішы»
Происшествия

Не размінуліся грузавік і «Міцубішы»

авария

Перакрыжаванне на з’ездзе з пуцеправода даўно мае славу аварыйна небяспечнага і патрабуе абсталявання светлафорам. Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося там раніцай 29 верасня і ледзь не закончылася жудаснай трагедыяй.
Грузавы аўтамабіль ГАЗ-53 аўтакалоны райспажыўтаварыства сутыкнуўся з легкавушкай “Міцубішы”. Пацярпелі чацвёра пасажыраў легкавога аўтамабіля, сярод якіх было грудное дзіця. Усе яны былі шпіталізаваны. Маладую маці і дзіця пасля дасканалага абследавання адпусцілі дадому. У хірургічнае аддзяленне накіравалі дваіх дарослых. На сённяшні дзень у бальніцы знаходзіцца адзін з пасажыраў легкавушкі.
Папярэдне вядома, што грузавік рухаўся па масту і меў перавагу. Як паведаміў в.а. начальніка аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС Сяргей Валько, зараз высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть