Происшествия

Не толькі РАСКРЫВАЦЬ, але і ПАПЯРЭДЖВАЦЬ

парушэнні закліканы супрацоўнікі, якія стаяць на варце правапарадку. Як з гэтай задачай спраўляецца Пінскі міжраённы Камітэт дзяржаўнага кантролю? Расказвае старшыня МКДК Лявонцій СЯРЭДЗІЧ:

– Варта сказаць, што ўся наша работа падпарадкавана патрабаванням Дырэктывы №4 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых нарматыўных дакументаў кіраўніка краіны і Урада Рэспублікі Беларусь і ўспрымаецца праз прызму выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Іванаўскага, Лунінецкага, Столінскага, Пінскага раёнаў і г.Пінска. Менавіта таму штоквартальна робім аналіз становішча на замацаваных тэрыторыях. Як правіла, яго вынікам становяцца аналітычныя запіскі, якія накіроўваем у адрас гаррайвыканкамаў. Праблемныя пытанні абмяркоўваюцца на іх пася-джэннях, гаспадарчых актывах і нарадах. Апошнім часам дастаткова папулярнай стала практыка заслухоўвання справаздач кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый без правядзення праверак. Такіх сёлета было 17. З выездам на месца прааналізавана работа 20 арганізацый. Па-ранейшаму папулярнымі застаюцца “Прамыя лініі” – сёлета адбылося 13. Цяпер праводзім іх у рэгіёнах ці арганізацыях напярэдадні запланаваных праверак. Вынікі ўсіх планавых праверак, як правіла, разглядаюцца з удзелам старшыні МКДК ці яго намес-нікаў. Да абмеркавання запрашаецца дастаткова шырокае кола спецыялістаў правяраемага суб’екта. У ходзе размовы ўвага звяртаецца не толькі на факты, выкладзеныя ў актах, але і тыя, міма якіх проста немагчыма прай-сці, – недагледжаная тэрыторыя, закінутыя бытавыя памяшканні, беспарадак на мехдвары і г.д. З мэтай папярэджання парушэнняў заканадаўства праведзена нарада з прадстаўнікамі ўсіх кантралюючых, праваахоўных органаў рэгіёна з запрашэннем шырокага кола кіраўнікоў разнастайных сфер. У СМІ на гэтыя тэмы выйшла 201 публікацыя. Як станоўчы можна адзначыць той факт, што сёння да камітэта пачынаюць ставіцца не толькі як да караючага, але і як да органа, які абараняе інтарэсы суб’ектаў гаспадарання, дапамагае вырашаць праблемы. Між тым, кантрольная функцыя застаецца галоўнай у нашай рабоце. Па выніках шмат-лікіх кантрольных мерапрыемстваў у адрас органаў улады, вышэйстаячых і ін-шых інстанцый накіравана 40 лістоў з прапановамі. Такая работа мае і значны матэрыяльны эфект – больш як 600 мільёнаў рублёў штрафных санкцый і амаль 2 мільярды рублёў дадатковых паступленняў у бюджэт. Іншымі органамі па нашых матэрыялах вышукана ў бюджэт 431 мільён рублёў. Да адказнасці прыцягнуты 217 чалавек. Многія прадпрыемствы, дзе ёсць тыя ці іншыя праблемы, доўгі час застаюцца ў полі нашай увагі. Перш за ўсё, гэта РУВП “Граніт”, ААТ “Палессе-электрамаш”, ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”, ААТ “Гарынскі агракамбінат” і некаторыя іншыя. Перыядычна аналізуем і паступленні ў бюджэты раёнаў. Практычна паўсюдна зніжаецца доля падатку на прыбытак. У пэўнай ступені ўплывае на гэта наяўнасць стратных прадпрыемстваў. Сёлета іх колькасць у параўнанні з леташнім павялічылася. Самае дзіўнае, што аб стратах заяўляюць шмат-лікія камерцыйныя структуры, якія маюць магчымасць працаваць прыбыткова. А гэта значыць, што многія з іх хітруюць. Думаю, гэта поле дзейнасці не толькі для нас, але і для Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Па-ранейшаму шмат нявырашаных праблем на сяле. Пад увагай спецыялістаў МКДК застаецца работа сельгаспрадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы. Асаблівую ўвагу звяртаем на сабекошт прадукцыі. У сельгаскааператывах нярэдка шмат губляюць з-за нізкай якасці прадукцыі. Толькі па прычыне паставак нізкагатунковага малака асобныя раёны страцілі ў сярэднім да 5 мільярдаў рублёў у год. Ёсць у агра-праме і шмат іншых праблем. Апошнім часам прыкметна актывізавалася работа па недапушчэнню фактаў нелегальнага абароту падакцызных тавараў і іншай прадукцыі ў памежнай зоне з Украінай. Акрамя гэтага, МКДК ажыццяўляе кантроль за выкананнем мерапрыемстваў 12 дзяржаўных і рэспубліканскіх праграм, якія закранаюць інтарэсы нашага рэгіёна. Найбольш значымая з іх – Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся. Пільна сочым за ходам узвядзення і рэканструкцыі аб’ектаў, пазначаных у гэтым дакуменце. Вялікую трывогу выклікаюць бульбасховішчы. У шэрагу сельгаспрадпрыемстваў работы па іх абсталяванню знаходзяцца на пачатковым этапе. Гэтую і іншую работы надалей будзем трымаць пад асаблівым кантролем.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть