Происшествия

Не толькі выяўляць, але і папярэджваць

карлюкПрацягваецца абмеркаванне праекта закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”. Несумненную важнасць і своечасовасць гэтага дакумента падкрэслівае пракурор раёна Аляксандр КАРЛЮК:
– Той факт, што праект вынесены на абмеркаванне, сведчыць пра яго высокую сацыяльную значнасць, а таксама пра жаданне пачуць і ўлічыць меркаванні і прапановы актыўнай часткі грамадства.
Наша краіна дасягнула прыкметных вынікаў у барацьбе з карупцыяй, што фактычна з’яўляецца адной з асноў унутранай дзяржаўнай палітыкі. Супрацьдзеянне эканамічнай злачыннасці – задача не толькі права-ахоўных органаў, але і ўсёй сістэмы нацыянальнай бяспекі. Галоўным у гэтым супрацьстаянні павінна быць ліквідацыя прычын і ўмоў, якія нараджаюць карупцыю.
Нягледзячы на тое, што ў многім новы закон дубліруе стары, ёсць пэўныя новаўвядзенні, на якія варта звярнуць увагу. Закранулі яны, перш за ўсё, дэклараванне даходаў і маёмасці. Згодна з праектам, сёння прадастаўляць дэкларацыі павінны не толькі асобы на пасадах, дзяржаўныя служачыя і іх блізкія родзічы, але і іх непаўналетнія дзеці, а таксама родзічы, якія з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку. Пры гэтым, за дзяцей да 14 год дэкларацыю прадастаўляюць бацькі, а з 14 да 18 год сыны і дочкі павінны рабіць гэта самі. Дэклараванне даходаў і маёмасці малалетніх дзяцей, якія пасля скасавання шлюбу засталіся пражываць з былымі мужам ці жонкай, ад імя такіх дзяцей робяць былыя муж ці жонка. Абавязкова ўказваецца, за якія сродкі набыта тая ці іншая маёмасць. Дэклараванню падлягае таксама інфармацыя аб долях у статутных фондах, акцыях, дзяржаўных таварыствах незалежна ад іх кошту.
Варта звярнуць увагу і на акалічнасці, якія вызначаюць канфіскацыю ў дзяржаўных служачых маёмасці, калі яе кошт перавышае даход, атрыманы з законных крыніц. Калі ў ходзе праверкі дэкларацый аб даходах і маёмасці дзяржаўных органаў, асоб на пасадах, асоб, якія займаюць адказнае становішча, ці асоб, якія паступілі на дзяржаўную службу, будзе ўстаноўлена відавочнае перавышэнне кошту маёмасці ці іншых расходаў за перыяд, калі асоба займала адпаведную пасаду, над даходамі (але не больш, чым за 10 год), па іску пракурора ці па рашэнню суда маёмасць будзе забірацца. У даход дзяржавы можа вышуквацца кошт гэтай маёмасці. Такія нормы дзейнічаюць у многіх дзяржавах, дапамагаючы не толькі супрацьстаяць карупцыі, але і папярэджваць яе.
Важным лічу таксама палажэнне аб тым, што дзяржаўным служачым, якія ў перыяд службы ўчынілі цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы, дапусцілі злоўжыванне паўнамоцтвамі, пенсіі за выслугу год, прадугле-джаныя Законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”, а таксама штомесячная даплата, прадугледжаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб штомесячным грашовым утрыманні асобных катэгорый дзяржаўных служачых” не назначаюцца.
Яшчэ адно новаўвядзенне датычыць парадку абгрунтавання адмовы ў назначэнні на пасады кіруючых работнікаў ці прыёме на дзяржаўную службу. Калі чалавек звольнены з дзяржаўных органаў па дыскрэдытуючых абставінах, мае судзімасць (у тым ліку знятую ці пагашаную) за наў-мыснае злачынства, а таксама тыя, хто вызвалены ад крымінальнай адказнасці па нерэабілітуючых абставінах, не могуць прэтэндаваць на пасаду кіраўніка ці дзяржаўнага служачага. На жаль, пакуль можна яшчэ назіраць, як чыноўнік, які запляміў сваю рэпутацыю, перасаджваецца з аднаго высокага крэсла ў іншае. Ды і пракурорскія праверкі сведчаць пра тое, што не выключаны пакуль паўторныя карупцыйныя ці эканамічныя злачынствы. Трэба спадзявацца, што з прыняццем новага закона прававыя, фармальныя падставы для падобных дзеянняў будуць ліквідаваны.
Важныя змяненні закранулі правілы правядзення дзяржаўных закупак, бо гэтая сфера з’яўляецца адной з самых карупцыйна небяспечных. Менавіта тут ёсць значныя магчымасці для супрацьпраўных інтарэсаў канкрэтных юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў. Наш раён не выключэнне, пра што таксама сведчаць пракурорскія праверкі. У старым заканадаўстве былі прапанаваны палажэнні, згодна з якімі павін-на праводзіцца закупка тавараў (работ, паслуг), але адказнасць за парушэнне працэдуры не прадугледжвалася. Між тым, карупцыя ў сферы закупак мае мноства негатыўных наступстваў, у тым ліку заключэнне непатрэбных, нерэнтабельных, стратных дагавораў. А гэта – велізарныя сродкі, у тым ліку і бюджэтныя.
Зразумела, што ў новы закон былі ўнесены змяненні, якія не супярэчаць дзеючай прававой сістэме барацьбы з карупцыяй. Разам з тым, яны ўхіляюць тыя ці іншыя прабелы ў заканадаўстве, што дапаможа не толькі выяўляць, але і папярэджваць карупцыю. Пракуратура са свайго боку будзе ўзмацняць нагляд за захаваннем гэтага і іншых законаў нашай дзяржавы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть