Происшествия

НЕ ХАВАЙЦЕ НЕЗАРЭГІСТРАВАНУЮ ЗБРОЮ

Згодна з артыкулам 295 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, асобам, якія маюць дачыненне да незаконнага вырабу, набыцця, перадачы, збыту, захоўвання, перавозкі, перасылкі, нашэння агнястрэльнай зброі ці боезапасу да яе, выбуховых рэчываў, а таксама займаюцца незаконным вырабам і збытам асноўных частак да агнястрэльнай зброі і выбуховых прыстасаванняў, нясуць крымінальную адказнасць. Разам з тым, заканадаўствам прадугледжана, што асобы, якія добраахвотна здалі агнястрэльную зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці. Звяртаюся да грамадзян, якія незаконна захоўваюць вышэй пералічаную маёмасць, тэрмінова здаць яе ў праваахоўныя органы. Калі ж вы маеце інфармацыю аб месцах захоўвання агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, праінфармуйце пра гэта праваахоўнікаў па тэлефонах 102, 2-25-61 або патэлефануйце ў КДБ 2-126-37. Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр ПРЫМА, начальнік Лунінецкага МРА УКДБ па Брэсцкай вобласці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть