Происшествия

НЕБЯСПЕЧНЫЯ ГУЛЬНІ

Асноўнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да бытавых прыбораў, з’яўляюцца электрабяспечнасць і мінімальная магчымасць траўміравання пры карыстанні.

Аднак здараюцца выпадкі, калі да электрапрыбораў дапускаюцца дзеці, а бацькі ўспрымаюць гэта, як бяскрыўдную забаву, разважаючы: «Няхай гуляе, толькі б не плакаў”.

Малыш гуляўся з кіпяцільнікам, уключаючы яго ў разетачны блок падаўжальніка. Бацькі моўчкі назіралі, бо былі ўпэўнены, што сувязі з электрасеткай няма. Але ў хуткасці хлопчык заўважыў яшчэ адну «цацку” і вілка падаўжальніка аказалася ў разетцы. Праз некаторы час ложак, на якім гуляўся малыш, загарэўся. На гэты раз трагедыі давялося пазбегнуць. А калі б дзіця знаходзіўся дома адзін?

Спажыўцы электраэнергіі пры карыстанні электрапрыборамі іншы раз не надаюць належнай увагі правілам карыстання, не прывіваюць у дзяцей належных ведаў і навыкаў, не задумваюцца аб тым, да якіх непапраўных наступстваў гэта можа прывесці.

Канстанцін БАЎКУНОВІЧ, дзяржінспектар па энерганагляду.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть