Происшествия

Негатыўныя наступствы бяздумных учынкаў

Сёлета на тэрыторыі вобласці назіраецца дынаміка росту злачынстваў, учыненых непаўналетнімі або з іх удзелам. Пры гэтым, нават беглы аналіз дазваляе ўпэўніцца, што падлеткамі ўчыняюцца не толькі крадзяжы, але і цяжкія злачынствы, якія маюць вялікі негатыўны грамадскі рэзананс.
Напрыклад, 18 красавіка ў г. Кобрыне двое падлеткаў 1999 года нараджэння пашкодзілі вокны ў доме састарэлай грамадзянкі, выкарыстоўваючы пнеўматычны пісталет. 27 красавіка ў г. Брэсце падчас правядзення футбольнага матча паміж камандамі вышэйшай лігі “Дынама- Брэст” і “БАТЭ”, на якім прысутнічала шмат балель-шчыкаў, трое навучэнцаў устаноў Брэста скарысталіся самаробнымі дымавой і гукавой прыладамі.
Няведанне Закона не вызваляе ад адказнасці. Такім чынам, фраза “А я не ведаў” апраўданнем не з’яўляецца. Да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэння прыцягваюцца падлеткі з 16 гадоў, а за некаторыя найбольш распаўсюджаныя (дробныя крадзеж і хуліганства, прычыненне цялесных пашкоджанняў) – з 14 гадоў. Калі ўзрост правапарушальніка меншы, то пакаранне нясуць яго бацькі.
Трэба ведаць, што супрацьпраўнае дзеянне цягне за сабой негатыўныя наступствы:
– абавязковая пастаноўка на ўлік у органы ўнутраных спраў;
– паведамленне па месцы працы, вучобы, у тым ліку па месцы працы бацькоў;
– пастаянны кантроль па месцы вучобы, наведванне па месцы жыхарства супрацоўнікам міліцыі;
– падлеткаў, якія ўчынілі правапарушэнне ў п’яным выглядзе, ставяць на ўлік да ўрача-нарколага, адпаведна, страчваецца магчымасць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, а бацькам – банкаўскі крэдыт, захоўваць гладкаствольную, наразную паляўнічую зброю;
– зачыняецца шлях для паступлення і працаўладкавання ва ўсе сілавыя структуры, праходжання тэрміновай службы ў элітных войсках Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Набліжаюцца доўгачаканыя школьныя канікулы. Каб летні адпачынак не быў сапсаваны, супрацоўнікі органаў унутраных спраў вобласці з 1 мая прыступілі да рэалізацыі комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, прадугледжаных міжведамаснай спецыяльнай праграмай «Клопат».
Віктар МЕЛЬНІКАЎ, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть