Новы кіраўнік аддзела міліцыі
Происшествия

Новы кіраўнік аддзела міліцыі

yurij-lemeshevskij-miliciya

Аператыўная нарада з удзелам начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Фёдара Балейкі, яго намесніка Аляксандра Кавалевіча, старшыні райвыканкама Аляксандра Пачко, кіраўнікоў сілавых структур раёна, а таксама асабовага саставу РАУС прайшла ў актавай зале аддзела міліцыі.

Пачалося мерапрыемства з прадстаўлення новага начальніка РАУС. Ім назначаны Юрый Лемяшэўскі (на здымку), які дагэтуль на працягу трох год узначальваў Драгічынскі аддзел. Юрый Яўгенавіч нарадзіўся ў 1974 годзе ў Іванаўскім раёне. У 1996-ым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце, у 2000-ым – закончыў школу міліцыі. Службовую кар’еру пачынаў у Маларыцкім РАУС, дзе працаваў на розных пасадах – ад участковага інспектара міліцыі да першага намесніка начальніка аддзела. Жанаты, ёсць сын і дачка.

На нарадзе таксама былі падведзены вынікі інспектарскай праверкі па прыёму і перадачы аддзела, заслуханы даклады кіраўнікоў падраздзяленняў УУС, пастаўлены канкрэтныя задачы перад калектывам.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть