Нядбайнасць – пагроза жыццю
Праведзены планавыя праверкі норм і правілаў пажарнай бяспекі.
На цэнтральным складзе УСП “Лунінецкая ПМК-7” упарадкавана кладоўка са згараемых матэрыялаў, у адміністрацыйным будынку такое памяшканне абсталявалі пад лесвіцай, у складзе палігона ЖБВ эксплуатуюцца драўляныя сцелажы, не апрацаваныя вогнеахоўным растворам, на будаўнічых пляцоўках некаторыя аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі знаходзяцца ў нерабочым стане, трубы ацяпляльных катлоў размешчаны на адлегласці менш за 0,7 метра ад сцен вагонаў-бытовак.
Вынікі праверкі ДУСП “Лунінецкая ПМК-19” таксама нельга назваць пазітыўнымі. Супрацьпажарныя мерапрыемствы выкананы не ў поўнай меры.
У бытавым памяшканні РММ эксплуатуецца ацяпляльная печ, дымаход якой выкананы з металічнай трубы, балон з гаручым газам захоўваецца не ў спецыяльна абсталяваным гняздзе і іншыя.
За парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты кіраўнікі і асобы на пасадах.
Вячаслаў КАВАЛЕВІЧ, старшы інжынер ІГПН РАНС.