Происшествия

ПА ГАРАЧЫХ СЛЯДАХ

удалося раскрыць крадзеж, учынены ў адной  з кватэр шматпавярхоўкі на вуліцы Ф. Скарыны ў Мікашэвічах.
Злодзей трапіў у жыллё праз незачыненую аконную раму на балконе. Вынес немалую суму грошай у доларах ЗША і беларускіх рублях. Як высветлілася, навыкі «медзвяжатніка” вырашыў асвоіць адзін з навучэнцаў каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці. Да гэтага юнак су-дзімасці не меў. Чым абернецца крадзеж, вы-значыць суд.
НАВЁЎ НАВІГАТАР НА «СУЗОР’Е”…
Лічаныя хвіліны спатрэбіліся спрытнаму злодзею, каб незаўважана вынесці з мікашэвіцкага магазіна «Сузор’е” некалькі дорагакаштуючых рэчаў. 
Сярод іх – ноутбук і тры найноўшыя GPS-навігатары. Кошт украдзенай маёмасці «пацягнуў” на амаль 9 000 000 рублёў.  Дарэчы, гэта не адзіны крадзеж з мікашэвіцкіх магазінаў. У той жа дзень невядомы вынес з магазіна «Гаспадарчыя тавары” два DVD-прайгравальнікі. Злачынцы (ці злачынца) пакуль не затрыманы…
А вось у магазіне «Уні-вермаг” у Лунінцы здолелі затрымаць зла-дзюжку, якая прыехала з Пінска. Жанчына спрабавала вынесці ні многа, ні мала – жаночае паліто, плашч, двое жаночых штаноў і джэмпер. Цяпер за жаданне прыадзецца «на халяву” ёй давядзецца адказваць перад законам.
ШАШЛЫК ДЛЯ ЗЛОДЗЕЯ
Не прайшлі злодзеі і міма атары авечак на пашы непадалёк ад в. Сітніца.
Пасля іх візіту гаспадар недалічыўся 6 жывёлін. Пошукам іх, а таксама таго, хто паквапіўся на чужое дабро, цяпер займаюцца праваахоўнікі.
СТАЛА НА ШЛЯХУ ДРЭВА…
Дарожна-транспартнае здарэнне  на вуліцы Заводская ў Лунінцы толькі па шчаслівай выпадковасці не закончылася трагедыяй.
Вадзіцель, які да гэтага неаднаразова прыцягваўся да адказнасці (у тым ліку і крымінальнай) за ўпраўленне аўтамабілем у нецвярозым стане, зноў п’яным сеў за руль. Не справіўшыся з кіраваннем, на поўным хаду ўрэзаўся ў дрэва. Пацярпеў не толькі аўтамабіль, але і сам гора-шафёр, які з траўмамі апынуўся на бальнічным ложку.
Матэрыялы па факту ДТЗ перададзены ў ад-дзяленне Следчага ка-мітэта для ўзбуджэння крымінальнай справы. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть