Происшествия

Падвезлі незнаёмцаў і ледзь не развіталіся з жыццём

І чаго ж толькі не прыйдзе ў галаву п’яным! Асабліва, калі адзін з іх пабываў ужо ў месцах пазбаўлення волі, а другі прыхапіў з сабой нож, быццам хадзіў па грыбы ў лес…
Днямі на аўтадарозе паблізу Івацэвіч адбылося разбойнае нападзенне. Два нецвярозыя маладыя чалавекі (1985 і 1993 года нараджэння) падышлі да прыпаркаванай каля кафэ ў вёсцы Чамялы “Аўдзі А4”, у салоне якой знаходзіліся вадзіцель з пасажырам. На прапанову пракаціць, вадзіцель не зга-дзіўся. Тады яны папрасілі падвезці да бліжэйшай вёскі.
Незнаёмцы селі на задняе сядзенне. Па дарозе ўзнікла ідэя працягнуць вячэрняе катанне, але ўжо без людзей, што сядзелі наперадзе. Папрасілі спыніць аўто каля бліжэйшага скрыжавання. У гэты ж момант малады чалавек дастаў кухонны нож і нанёс удар у вобласць сэрца першай ахвяры. Потым пераключыўся і на вадзіцеля, якому дасталі-ся ўдары па галаве. Машына спынілася, вадзіцель, забраўшы ключы з замка запальвання, пабег у бок лесу, а яго знаёмы пачаў спыняць праязджаючыя аўтамабілі. У гэты час злачынцы спрабавалі завесці машыну…
Злачынцаў затрымалі прыкладна ў 500 метрах ад месца здарэння. Абодва змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы.
Па факце ўзбуджана крымінальная справа.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть