Происшествия

ПАДВОДЗІМ ВЫНІКІ

Летась Пінскім МКДК у мэтах удасканальвання работы са зваротамі грамадзян праведзена 15 “прамых тэлефонных ліній” і 14 выязных праёмаў грамадзян. У ходзе іх прынята 31 тэлефонны званок, асабіста звярнуліся 35 чалавек.
Увогуле ж назіралася тэндэнцыя зніжэння колькасці зваротаў. Найбольш іх (67 працэнтаў) паступіла з г. Пінска. Менш за ўсё – з Іванаўскага і Лунінецкага раёнаў (5 працэнтаў). Не так часта жыхароў турбуюць праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, затое павя-лічылася колькасць скаргаў па пытаннях работы прад-прыемстваў і арганізацый, грамадзянска-прававых адносін, сацыяльнай сферы.
Пабольшала абгрунтаваных зваротаў, у сувязі з чым часцей да адказнасці прыцягваліся кіруючыя работнікі. Так, адміністрацыйныя спагнанні накладзены на 8 асоб на пасадах, дысцыплінарныя – на 28 работнікаў. З двума скасаваны кантракты, супраць аднаго – узбуджана крымінальная справа. Сярод пакараных – старшыня сельвыканкама, дырэктар СШ, кіраўнік камунальнага прадпрыемства, начальнік ЖЭСа, камендант інтэрната, загадчыца канцылярыі, загадчык аддзела эканомікі прадпрыемства і іншыя.
Звароты грамадзян разглядаліся ў цесным супрацоўніцтве з гаррайвыканкамамі, праваахоўнымі і кантралюючымі органамі. Плённа працавалі з Пінскай міжраённай інспекцыяй працы. Актыўна дзейнічаў “тэлефон даверу”, куды за год паступіла 220 зваротаў. Многія са званкоў былі абгрунтаванымі, аднак здараліся і тыя, што беспадстаўна адцягвалі супрацоў-нікаў КДК ад выканання сваіх непасрэдных абавязкаў.
У сувязі з гэтым нагадваем, што “тэлефон даверу” па-ранейшаму працуе ў рэжыме работы МКДК. Пры звароце грамадзянін абавязкова павінен назваць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, дамашні адрас, тэлефон і пры неабходнасці – месца работы. Прадстаўнік юрыдычнай асобы павінен указаць назву юрыдычнай асобы і адрас. У выпадку адмовы заяўляльніку тлумачыцца парадак разгляду ананімных зваротаў.
Калі пытанне адносіцца да кампетэнцыі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам, грамадзянам даюцца рэкамендацыі па зваротах у адпаведныя інстанцыі. Калі заяўляльнік выступае ад імя іншай асобы, у тым ліку з’яўляецца прадстаўніком юрыдычнай асобы, яму тлумачыцца парадак пісьмовых зваротаў, якія адносяцца да кампетэнцыі КДК з прыкладваннем дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы заяўляльніка дзейнічаць ад імя іншых асоб.
Грамадзяне не ў праве патрабаваць ад супрацоўніка КДК канспектаваць яго зварот для далейшага разгляду. У выпадку нястрыманасці заяўляльніка, ужывання ім грубых і нецэнзурных слоў, размова можа быць спынена без папярэджання. Скаржнікі нясуць адказнасць за парушэнне заканадаўства пры падачы і разглядзе зваротаў у адпаведнасці з заканадаўствам.
Звяртаем таксама ўвагу кіраўнікоў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў на своечасовае рэагаванне і якасны разгляд кожнага звароту. Там, дзе ёсць увага да людзей і іх праблем, амаль няма зваротаў у вышэйстаячыя інстанцыі, а ў кнігах заўваг і прапаноў – толькі падзякі. Давайце ў Год беражлівасці  беражліва і ўважліва ставіцца да найвышэйшай каштоўнасці дзяржавы – простага чалавека.
Ірына ЛОСІЧ, вядучы спецыяліст-юрыст Пінскага МКДК.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть