Происшествия

Памяць трэба берагчы

гаиУ кожную трэцюю нядзелю лістапада прынята шанаваць памяць ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў.
Дата адзначаецца ва ўсім свеце з 2005 года. Для тых, хто сутыкаўся са смерцю, служыць памінаннем. Астатнім дае магчымасць зразумець пагрозу. Адным з атрыбутаў дня з’яўляецца традыцыя ўключаць блізкае святло фар у памяць аб за-гінуўшых і ў знак спачування іх сем’ям.
За мінулы год на дарогах раёна здарылася 29 ДТЗ. 10 загінуўшых і больш як 30 параненых – такі трагічны “ўраджай” аварый. Сёлета за 10 месяцаў на дарогах загінулі 4 чалавекі, атрымали пакалечанни 35.
У большасці выпадкаў вінаватыя вадзіцелі, якія не выконвалі правілы дарожнага руху. Самыя распаўсю-джаныя парушэнні – перавышэнне хуткасці, выезд на паласу сустрэчнага руху, правілаў праезду скрыжаванняў.
Напярэдадні Дня памяціахвяр ДТЗ супрацоўнікі ДАІ прынялі ўдзел у памінальным набажэнстве. Настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерэй Сергій Крышталь ад-служыў паніхіду па ўсіх загінуўшых у дарожна-транспартных здарэннях, а таксама асвяціў аварыйна-небяспечныя скрыжаванні і службовы аўтамабіль ДАІ.
– Важна разумець, што ад таго, наколькі ў грамадстве развіта культура паводзін вадзіцеляў і пешаходаў, ад таго, наколькі яны ўсведамляюць сваю маральную адказнасць, шмат у чым залежаць жыццё і здароўе людзей – адзначыў настаяцель. – Дарога – месца, дзе дарагі “Джып” гэтак жа не застрахаваны ад сустрэчы з “Камазам”, як і звычайныя “Жыгулі”.
Кранулі словы знаёмай жанчыны, чыя дачка зусім маладой загінула пад калёсамі некалькі год таму: “Ніхто не хацеў паміраць і, хутчэй за ўсё, ніхто не хацеў нікога забіваць. Проста не падумалі, не справіліся, не звярнулі ўвагі, паспяшаліся, нарэшце – проста апынуліся ў тым самым месцы ў той самы час…”
Трэба зразумець: ні ДАІ, ні іншыя вадзіцелі не могуць прымусіць быць акуратнымі. Галоўнае – не спяшацца, каб не стаць чарговым іменем у сумным спісе. Калі выпадкова сталі відавочцам ДТЗ, не заставайцеся абыякавымі і не праязджайце міма, спадзеючыся на тое, што спыніцца нехта іншы. Часта дапамогу даводзіцца аказваць сумеснымі намаганнямі, і, можа, менавіта ваша падтрымка спа-трэбіцца тым, хто трапіў у бяду.

Марына АРЭШКА. Фота аўтара.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть