Происшествия

Папярэджаны – значыць узброены

Пажылыя людзі з’яўляюцца адной з найбольш схільнай пажарным рызыкам груп насельніцтва.

З узростам запавольваецца хуткасць успрымання і ўсведамлення небяспекі, расце верагоднасць таго, што чалавек па неакуратнасці стане прычынай пажару. Прыблізна 30 працэнтаў пажылых людзей жывуць адны, і ў выпадку ўзнікнення пажару ім ніхто не дапаможа.

Што трэба памятаць, каб абараніць сябе ад пажару?

Курэнне ў доме найбольш часта прыводзіць да гібелі пажылых людзей. Не курыце пасля ўжывання алкаголю або прыёму медыкаментаў, якія выклікаюць дрымотнасць або дэзарыентацыю. Тушыце цыгарэты ў глыбокай попельніцы. Не стаўце яе на падлакотнік канапы або крэсла. Перад выкіданнем акуркаў заліце іх вадой у попельніцы.

Часта пажары адбываюцца падчас прыгатавання ежы. Нельга пакідаць пліту без нагляду. Калі трэба выйсці з кухні, пакуль там варыцца ежа, вазьміце з сабой лыжку, каб не забыць вярнуцца. Доўгія валасы лепш падкалоць. Нельга сушыць рэчы над плітой.

Нельга карыстацца няспраўным электраабсталяваннем, спрабаваць адрамантаваць яго кустарным спосабам. Не ўключайце ў адну сеткавую разетку некалькі электрапрыбораў.

Не захоўвайце дома старыя непатрэбныя рэчы. Часта яны займаюць значную частку жылога памяшкання, ствараючы цяжкасці пры эвакуацыі ў выпадку пажару. Устанаўліваючы свечкі і лампады, прыміце меры, каб яны не перакуліліся. Не забывайце выключаць электрапрыборы і газавае абсталяванне.

Папярэдзіць аб бядзе можа пажарны апавяшчальнік. Штомесяц правярайце батарэйкі, а раз у год замяняйце іх.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть