Пасіўнасці быць не павінна
Происшествия

Пасіўнасці быць не павінна

ПрокуратураСтан злачыннасці сярод непаўналетніх, выкананне заканадаўства аб абароне правоў дзяцей на тэрыторыіЛунінеччыны за 2015 год разгледжаны ў пракуратуры.

Пэўную работу ў дадзеным накірунку летась праводзілі калектывы праваахоў-ных органаў, навучальных устаноў, камісіі па справах непаўналетніх (райвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму). Прынятыя імі арганізацыйна-прафілактычныя меры дазволілі знізіць колькасць правапарушэнняў: у сферы незаконнага абароту наркотыкаў — з 4 у 2014-ым да 3 у 2015-ым, хуліганстваў — з 2 да 1, рабаванняў — з 2 да 0. Разам з тым, агульная статыстыка не радуе. Усяго за мінулы год падлеткі ўчынілі 27 злачынстваў (у 2014-ым — 25). У большасці сваёй у канфлікты з законам уступалі навучэнцы прафесійна-тэхнічных каледжаў раёна. Па-ранейшаму выклікае занепакоенасць ужыванне імі спіртных напіткаў і наркатычных рэчываў. А, як вядома, пад іх уздзеяннем лягчэй сысці з правільнага жыццёвага шляху. На жаль, адбыўся рост крадзяжоў (з 17 да 20), цяжкіх (з 0 да 3) і групавых (з 12 да 14) злачынстваў. Хаця колькасць непаўналетніх удзельнікаў правапарушэнняў знізілалася (з 24 да 23), прыкра, што сярод іх — тыя, хто стаіць на ўліку ў ІСН. Значыць, наспела неабходнасць удасканаліць дзейнасць усіх суб’ектаў прафілактыкі.

Нягледзячы на актуальнасць пытання выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, сустракаюцца факты адмовы наймальнікаў у працаўладкаванні “гора-бацькоў” пад любымі прычынамі, што катэгарычна не дапускаецца вышэй названым заканадаўчым дакументам. Адзначана таксама пасіўная дзейнасць упаўнаважаных органаў па прыцягненню да крымінальнай адказнасці тых, хто з-за прагулаў ухіляецца ад аплаты расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей.

На пачатак года ў раёне ў 90 сем’ях пражывалі 185 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Гэтыя лічбы значна большыя ў параўнанні з мінулым аналагічным перыядам. Іх ранняе выяўленне і своечасовая работа з блізкімі дазваляюць прадухіліць далейшыя негатыўныя наступствы. Аднак, ёсць і пэўныя недапрацоўкі. У прыватнасці, асобы на пасадах ва ўстановах адукацыі, маючы інфармацыю, у тым ліку з РАУС, пра нядобранадзейнае становішча ў некаторых сем’ях, часта займаюць чакальную пазіцыю і не рэагуюць на яе.

Суб’ектам прафілактыкі рэкамендавана няўхільна выконваць патрабаванні заканадаўства, ажыццяўляць пэўны сістэмны кантроль, забяспечыць належнае ўзаемадзеянне паміж усімі структурамі, якія ажыццяўляюць абарону правоў дзяцей і падлеткаў.

Марына ГРАБОВІЧ,
старшы памочнік пракурора



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть