Происшествия

Пераезд не даруе памылак

переезд115 кастрычніка ў 14.53 на пераездзе ў в. Сінкевічы падчас сутыкнення трактара МТЗ-1221 і цягніка міжнародных ліній “Брэст-Масква” загінуў механізатар.

Як паведаміў следчы райаддзела Следчага камітэта Сяргей Пахолак, сігнал паступіў ад дзяжурнага па станцыі Лунінец. У тэрміновым парадку да месца ДТЗ выехалі брыгады хуткай дапамогі, РАУС, кіраўніцтва чыгуначнага вузла, прадстаўнік інспекцыі па працы і іншыя.

Як высветлілася, 41-гадовы трактарыст, работнік СП “Аграграніт”, рухаўся з боку вёскі Любань у напрамку Сінкевіч, дзе пражываў з сям’ёй, у якой выхоўваюцца 5 дзетак. Летась у іх доме быў пажар. І вось новая трагедыя. Па словах відавочцаў і сцвярджэнні машыніста цеплавоза, трактар спыніўся на пераездзе. А калі да цягніка заставалася 100 метраў, нечакана рвануў з месца і ўрэзаўся ў лакаматыў. Мужчыну выкінула з машыны, ад атрыманых пакалечанняў ён загінуў на месцы. Ніхто з лакаматыўнай брыгады і пасажыраў не пацярпеў.

Цягнік выбіўся з графіка на 50 хвілін, менавіта столькі спатрэбілася часу для замены лакаматыву.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть