Происшествия

Пераходзім на пелеты?

Спецыялістамі УП “Брэстаблгаз” распрацавана тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне набыцця тэхналагічных ліній па вытворчасці паліўных пелет.
Лініі будуць працаваць практычна кругласутачна, а ўся прадукцыя будзе адгружацца на экспарт. Прычым тэрмін яе захоўвання на складах не перабольшыць 3 дні. Для рэалізацыі праекта ўжо набыты чатыры тэхналагічныя лініі, тры з якіх устаноўлены. Яшчэ адна перададзена РВУ “Івацэвічырайгаз”.
Аднак як паказала праверка, забяспечыць работу ліній у адпаведнасці з запланаванымі паказчыкамі не здолела ні адно з вытворчых падраздзяленняў УП “Брэстаблгаз”.
Аб’ём вытворчасці пелет у ТПУ “Бярозаў-скае” склаў 5,1 працэнта, у РВУ “Іванаварайгаз” – 12, у “Івацэвічырайгаз” – 6,2 працэнта. Затраты на выпуск пелет у чатыры разы перабольшваюць цану іх рэалізацыі.
Галоўнымі прычынамі стратнасці з’яўляюцца значная ўдзельная вага пастаянных расходаў у сабекошце выпуску з-за вельмі нізкіх аб’ёмаў вытворчасці, а таксама неапраўдана высокія выдаткі на сыравіну і заработную плату. Агульная сума неэфектыўнага расходавання сродкаў на арганізацыю выпуску пелет склала больш як 4 мільярды рублёў.
Пакуль не прыносяць прыбытку і некаторыя іншыя аб’екты УП “Брэстаблгаз”. Устаноўлены таксама факты неэфектыўнага выкарыстання набываемага прадпрыемствам абсталявання.
Маніторынг працягваецца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть