Працэнт раскрывальнасці высокі
Происшествия

Працэнт раскрывальнасці высокі

мелицияУ 2013 годзе аператыўная абстаноўка на тэрыторыі абслугоўвання Лунінецкага АУС на транспарце характарызавалася невялікім зніжэннем колькасці зарэгістраваных злачынстваў. Гэта канстатаваў падчас аператыўнай нарады па падвядзенню вынікаў начальнік аддзялення Алег КЛЯЦКО.

Па лініі крымінальнага вышуку ўчынена 13 злачынстваў, 11 з іх раскрыты. У асноўным – гэта крадзяжы. Узбуджаліся справы і па артыкулах за выкарыстанне несапраўдных дакументаў, незаконны абарот наркатычных сродкаў, махлярства, крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі. Працэнт раскрывальнасці склаў 84,6 працэнта пры сярэднеабласным паказчыку 60,8.
Усяго летась паступіла 248 заяў і паведамленняў аб злачынствах, адміністрацыйных правапарушэннях і інфармацый аб здарэннях. Складзена 1509 адміністрацыйных пратаколаў, што на 45 менш, чым у 2012 годзе.
У цэлым работа аддзялення атрымала станоўчую ацэнку пры падвядзенні вынікаў у Баранавічах. Па словах Алега Кляцко, гэта заслуга ўсяго калектыву. Лепшым па прафесіі па Баранавіцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце прызнаны старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Леанід Аляшкевіч. Па-дзяку атрымаў намеснік начальніка Віталь Рылач. Па-дзячны ліст за выхаванне сына ўручаны Ганне КАВАЛЕВІЧ (на здымку) з Багданаўкі.
– Шкада, што бацька не дажыў да гэтых дзён, – гаворыць жанчына. – Ён марыў пра тое, каб наш Дзмітрый стаў міліцыянерам. Я ганаруся тым, што сын годна выконвае свае абавязкі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть